Новости

Гродзенец хоча спытаць у выканкамах, як сушыць белыя і чырвоныя рэчы на балконе

Гродзенец Яўген Дудкін просіць растлумачыць умовы вывешвання для сушкі адзення бел-чырвона-белай расфарбоўкі на зашкленым балконе, каб не парушаць закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». Для гэтага ён стварыў петыцыю, якую адправіць у Гродзенскія аблвыканкам і гарвыканкам. Яе можна падпісаць да 12 снежня.

Яўген Дудкін спаслаўся на дакумент «ЖЭУ № 3 Першамайскага раёна горада Мінска» за 04 снежня 2020 года, у якім жыхару кватэры па вуліцы Кедышка ў Мінску прадпісвалася «прыбраць сцяг бел-чырвона-белай расфарбоўкі». Сцяг палічылі пікетаваннем без дазволу Мінгарвыканкама.

Яўген Дудкін просіць растлумачыць, як сушыць рэчы на балконе, каб гэта не стала пікетам. У прыватнасці, ён спытаў:

  1. Якія канкрэтна рэчы ўваходзяць у спіс забароненых бел-чырвона-белай расфарбоўкі (іншых прадметаў з аналагічнай расфарбоўкай) для дэманстрацыі грамадзянам (памеры, формы, якасць тканіны, краіна вытворца, ніжняе, верхняе)?
  2. Ці маецца ўсталяваны ліміт рэчаў для вывешвання для сушкі рэчаў на зашклёным балконе, у якой чарговасці забараняецца вывешваць?
  3. У якія дзяржаўныя органы ўлады па месцы жыхарства я павінен звяртацца за падрабязнай інфармацыяй і тлумачэннем нюансаў, звязаных з рэалізацыяй свайго права па вывешванні?
  4. Ці неабходна загадзя перад вывешваннем рэчаў для сушкі на балконе паказваць час пачатку сушкі і канец? Што рабіць, калі сушка не дасягнула свайго выніку пры стандартным надвор'і, ці будуць прымацца нейкія санкцыі з боку дзяржавы?
  5. Як быць з асабістымі рэчамі народнага характару з бел-чырвона-белай расфарбоўкай (з беларускага лёну вышыванкай): ці будзе мой выхад на зашклёны балкон ці на двор уласнага дома, у цэнтр горада лічыцца парушэннем парадку правядзення пікетавання, з’яўляючыся ўдзельнікам такога мерапрыемства, пры адсутнасці ў гэтых дзеяннях складу злачынства?

У выпадку «адказу не па сутнасці, адпісак і ў невядомы тэрмін» ён плануе накіраваць у пракуратуру.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024