Новости

У Гродне ўключылі навагоднюю ілюмінацыю

7 снежня ў Гродне запалілі навагоднюю ілюмінацыю — уключылі галоўную ёлку горада на Савецкай плошчы. Тут сабраліся некалькі дзесяткаў гродзенцаў. На сцэну выйшлі Дзед Мароз і Снягурка, дзеці праспявалі песні. Hrodna.life падрыхтаваў відэа з мерапрыемства.

Відэа: Андрэй Ломаў

У гэты час плошчу патрулявала міліцыя, там дзяжурылі начальнік АМАПу Віктар Краўцэвіч і намеснік начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама Віталь Стасюкевіч.

На мерапрыемстве актывіста Ежы Грыгенча ў масцы з бел-чырвона-белай палоскай затрымалі. Адпусцілі пасля таго, як ён змяніў маску на сінюю. Актывіст напісаў пра гэта ў Facebook.

Якія навагоднія мерапрыемствы пройдуць пазней?

10 снежня. У 17.00 у парку Жылібера адкрыюць алею дызайнерскіх елак. Дзясяткі ёлак па традыцыі прадставяць гродзенскія прадпрыемствы і арганізацыі. У ёлках яны адаб’юць сваю дзейнасць з дапамогай элементаў і ўпрыгожванняў святочнай канструкцыі. У гэты ж дзень пачнецца рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці».

11 снежня. Пройдзе навагодні аўтапрабег касцюміраваных аўтамабіляў ад прадпрыемстваў і арганізацый горада Гродна з удзелам Дзядоў Марозаў і Снягурак. Канчатковы маршрут мерапрыемствы прапрацоўваецца. Плануецца, што аўтапрабег пройдзе па мікрараёнах горада Гродна з канцавым прыпынкам на плошчы Савецкай.

На плошчы Савецкай адкрыецца і калядны кірмаш. Перыметр плошчы Савецкай абяцаюць падзяляць. Асобнае месца, да прыкладу, адвядуць прадуктовай зоне, дзе можна пачаставацца глінтвейнам, імбірным печывам і многім іншым. У прамтаварнай — набыць для родных і блізкіх арыгінальныя падарункі і сувеніры. Таксама размесцяцца на кірмашы ёлачны базар, фотазоны і дэкаратыўныя фігуры і іншыя святочныя ілюмінацыі. Працаваць калядны кірмаш будзе штодня да 17 студзеня.

18 снежня. У Цэнтры рамёстваў «Наследие» Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры па вуліцы Рэйманта, 12, адбудзецца адкрыццё маёнтка Дзеда Мароза. А 24 снежня на базе Гродзенскай абласной філармоніі ў 11.00 плануецца правядзенне дабрачыннага дзіцячага свята «Волшебство на Рождество».

1 студзеня. З гадзіны ночы і да чатырох раніцы на плошчы Савецкай пройдзе навагодняя канцэртна-забаўляльная праграма. Будзе Дзед Мароз і Снягурка, шмат музыкі і танцаў. Залпы святочнага феерверка пачнуць гучаць роўна праз дзве гадзіны пасля бою курантаў.

Когда в Гродно начнут праздновать Новый год и как провести 1 января в городе

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024