Навіны

У Слоніме зноў паспрабуюць прадаць сінагогу XVII стагоддзя — за $ 10,7 тысяч

Чарговы аўкцыён па продажы слонімскай сінагогі адбудзецца 29 снежня. Першапачатковая цана лота — 27 400 рублёў. Гэта крыху больш за 10,5 тысяч долараў. Па параўнанні з першым аўкцыёнам, які быў абвешчаны ў чэрвені, цана знізілася амаль на 110 тысяч (з 137 тысяч рублёў), піша «Газета Слонімская».

На другім аўкцыёне сінагогу спрабавалі прадаць за 61 650 рублёў.

Паводле ўмоваў аўкцыёну пакупніку па пісьмовай заяве прадастаўляецца растэрміноўка аплаты на тэрмін да 1 года з штомесячнай індэксацыяй плацяжоў з дня заключэння дагавора куплі-продажу.

Згодна з умовамі продажу, пакупнік павінен распрацаваць праектную дакументацыю на правядзенне рэканструкцыі або капітальнага рамонту аб’екта ў працягу 2 гадоў з дня заключэння дагавора куплі-продажу. Рэканструкцыя ці капітальны рамонт павінен быць праведзены з захаваннем мастацкіх, стылістычных і канструктыўных асаблівасцяў будынка. Аб’ект трэба ўвесці ў эксплуатацыю не пазней за 5 гадоў з дня заключэння дагавора куплі-продажу.

Выкупіць сінагогу планаваў лонданскі Фонд габрэйскага спадчыны. Раней прадстаўнікі гэтай арганізацыі ўнеслі сінагогу ў Слоніме ў спіс самых значных аб’ектаў габрэйскага сусветнага спадчыны, якім патрэбна дапамога.

Слонімская сінагога — помнік барочнай архітэктуры — была пабудавана ў 1642 годзе. Яна ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. У 1881 годзе будынак моцна пацярпеў падчас вялікага пажару, але быў адбудаваны на ахвяраванні гараджан. Дзейнічаў да 1940 года. Пасля Другой сусветнай вайны тут размяшчаўся склад і гандлёвыя памяшкання. Унутры захавалася частка рэльефаў і роспісаў. Будынак пустуе з 1990-х гадоў.

Цяпер сінагога знаходзіцца ў не вельмі добрым стане: па сценах ідуць глыбокія расколіны, раней унутраную прастору заливала дажджамі, вокнаў няма, тынкоўка абсыпаецца.

У 2018 годзе Фонд габрэйскай спадчыны фінансаваў работы па абследаванню сінагогі, а таксама аплаціў рамонт даху і ўстаноўку спецыяльнага абсталявання для кантролю за зменамі канструкцыі будынка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024