Навіны

Мінфін: з 1 студзеня дарожны падатак збіраюцца адвязаць ад тэхагляду. Для фізічных асоб ён будзе на 25% менш

У Беларусі з 1 студзеня прапануюць адмяніць дзяржпошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху і замяніць яе транспартным падаткам. Яго памер будзе ніжэй за дзяржпошліну.

Гэта прадугледжана праектам змяненняў у Падатковы кодэкс на 2021 год, паведаміў 17 снежня першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах, піша БелТА.

Стаўкі падатку ў параўнанні з цяперашнімі стаўкамі дзяржпошліны могуць знізіцца ў сярэднім на 25% для фізічных асоб і 15% - для арганізацый. Выплата транспартнага падатку будзе не прывязаная да тэхагляду. Падатак будзе спаганяцца за год зыходзячы з масы аўтамабіля і фактычнага часу валодання машынай. За аўто масай 1−1,5 тоны прыйдзецца плаціць у сярэднім каля Br60−80 у год.

Для больш глыбокай дыферэнцыяцыі ставак для фізічных асоб у дачыненні да легкавых аўтамабіляў з масай ад 1,5 да 2,5 т будзе прымяняцца крок 250 кг замест 500 кг.

Тыя, хто ў 2020 годзе ўжо паспелі заплаціць дзяржпошліну, не будуць плаціць транспартны падатак да заканчэння тэрміну яе дзеяння.

Стаўкі падатку для пенсіянераў прапануецца знізіць на 50%, для інвалідаў III групы — на 25%. Машыны, зарэгістраваныя да 1 студзеня 1992 года, або ў дачыненні да якіх дата рэгістрацыі не можа быць выяўленая, не будуць прызнавацца аб’ектам падаткаабкладання. Таксама падатак не будзе збірацца з транспартных сродкаў, знятых з уліку з 1 студзеня да 1 ліпеня 2021 года.

Падатак у 2021 годзе трэба будзе заплаціць не пазней за 15 снежня.

Падзяліцца
Меткі: аўтогрошы

Апошнія запісы

Дыстанцыйная праца ў Гродне: што прапануюць?

Для дыстанцыйнай працы ў Гродне прапануюць шэсць вакансій. Паглядзелі на сайце службы занятасці, кім і…

22 сакавіка 2025

У Гродна заходзіць усё больш ліс. Спецыялісты патлумачылі чаму

Гродзенцы ўсё часцей сталі заўважаць ліс у горадзе. Па назіраннях гараджан, больш за ўсё іх…

21 сакавіка 2025

У Мірскім замку ўзнаўляюць «італьянскі» сад XVIII стагоддзя — там з’явіцца аранжарэя з экзатычнымі раслінамі

У паўночна-ўсходняй частцы замкавага комплексу Мір з'явіцца "італьянскі" сад. На тэрыторыі плошчай 6 гектараў высадзяць…

21 сакавіка 2025

Сілавікі пагражаюць завочнымі крыміналкамі перад Днём Волі

Следчы камітэт будзе выяўляць тых, хто прыме ўдзел у святкаванні Дня Волі за мяжой 25…

21 сакавіка 2025

На Савецкай плошчы з’явіліся гандлёвыя домікі — будуць прадаваць ежу і сувеніры

Агулам на Савецкай плошчы ў Гродне ўстанавілі 36 кірмашовых домікаў. Гродзенцам будуць прапаноўваць прадукты ад…

21 сакавіка 2025

Якія вакансіі прапануюць у Гродне без вопыту работы да 21 года?

На сайце службы занятасці можна выбраць вакансіі для тых, хто ўпершыню шукае працу ва ўзросце…

21 сакавіка 2025