Навіны

Квартал насупраць OldCity дабудуюць да 2024 года. Што там будзе?

Да 2024 года на месцы пусткі насупраць OldCity плануюць пабудаваць новы квартал змяшанай грамадска-жылой забудовы са студэнцкім гарадком. Жылы комплекс з інфраструктуры зойме каля 21 гектара.

Забудова будзе праходзіць у некалькі этапаў. На першым, да 2022 года, плануюць асвоіць тэрыторыю паміж вуліцай Дубко і завулкам Дзяржынскага. Там пабудуюць жылыя дамы, дзіцячы садок — яслі і аб’ект грамадскага харчавання. Прадпрыемствы, у санітарна-ахоўную зону якіх уваходзіць будучая жылая зона, вынесуць з тэрыторыі. Вытворчыя аб’екты і гаражы знясуць, большасць будынкаў грамадскага прызначэння захаваюць, паведамляе «Гродненская правда».

Чытайце таксама:

Каля 20% праектнага жылога фонду складуць дамы ад 10 да 19 паверхаў. Больш за 60% будзе шматкватэрнай жылой забудовы ў 8−9 паверхаў і два 13-павярховыя інтэрнаты. Адзін з іх ужо пабудаваны. Новы жылы комплекс разлічаны на 3248 чалавек і 1030 чалавек у перспектыўным студэнцкім інтэрнаце.

Прадугледжана будаўніцтва дзіцячага сада — ясляў і міні-рынку. Аптэкі, трэнажорныя залы і дробныя аб’екты гандлю прапануюць размясціць на ніжніх паверхах жылых дамоў, грамадскіх будынкаў і ў прыбудовах да жылых дамоў.

Каля перакрыжавання вуліцы Дзяржынскага і завулка Дзяржынскага, існуючую забудову захаваюць. Уздоўж гаражных кааператываў прапануюць размясціць зялёную тэрыторыю. Уздоўж вуліц Дубко і Дзяржынскага генеральным планам прадугледжаны заслоны ад шуму.

У паўднёва-заходняй частцы тэрыторыі размесцяць шматузроўневую стаянку на 300 месцаў. Плоскасныя паркоўкі арганізуюць уздоўж вуліц Дубко і Дзяржынскага і каля жылых і грамадскіх будынкаў. Таксама пабудуюць і падземныя стаянкі каля жылых і грамадскіх будынкаў і ў дварах. Іх дахі могуць выкарыстоўвацца для зялёных зон, пляцовак адпачынку, праездаў і пешаходных дарожак.

Праект дэталёвай планіроўкі ў раёне вуліц Дубко-Пушкіна-Дзяржынскага і завулка Дзяржынскага распрацаваў «Гродносельпроект».

Чытайце таксама: OldCity планирует расширяться: пристроят новые павильоны и веранды

Падзяліцца

Апошнія запісы

У «Каробчыцкім Алімпе» уключылі снежныя гарматы — магчыма, хутка можна будзе пакатацца на цюбінгу

Спецыяльныя гарматы, якія вырабляюць штучны снег, запусцілі на тэрыторыі гарналыжнага комплексу ў панядзелак. У мінулым…

11 лютага 2025

У Гродзенскай вобласці ад галалёду пацярпела 326 чалавек — гэта менш, чым у іншых рэгіёнах краіны

У Беларусі з 18 лістапада па 9 лютага зарэгістравалі 7404 траўмы з-за галалёду. У Гродзенскай…

11 лютага 2025

У Гродне адкрылася кіберспартыўная прастора з VIP-зонай — па расійскай франшызе

Новая ўстанова Cyber ​​X з'явілася на праспекце Кляцкова, 25А. У клубе ўстанавілі 40 гульнявых камп'ютараў.…

11 лютага 2025

У цэнтры Гродна пачалі рамантаваць 126-гадовы будынак — ён стаіць на вуліцы ўсяго з двума дамамі

Пачалі капітальны рамонт 126-гадовага будынка па вуліцы 11 Ліпеня, 18, у гістарычным цэнтры Гродна. Гэтая…

10 лютага 2025

У Пышках з’явяцца вулічныя трэнажоры для пажылых людзей

Дзевяць спецыялізаваных вулічных трэнажораў для пажылых людзей закупляюць для Гродна. Іх размесцяць у лесапарку Пышкі…

10 лютага 2025

Гасцінец большы за зарплату і сезонныя працы. Якія вакансіі прапануюць гродзенцам для падпрацоўкі?

Знайсці ў Гродне працу з частковай занятасцю няпроста - большасць працадаўцаў шукаюць супрацоўнікаў на поўную…

10 лютага 2025