Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

МУС стварыў базу ўдзельнікаў пратэстаў - Hrodna.life - навіны Гродна

Міністэрства ўнутраных спраў стварыла базу ўдзельнікаў несанкцыянаваных акцый. Такое рашэнне ў міністэрстве прынялі «пасля падзеяў 9 жніўня».

Пра новаўвядзенне паведаміў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкаму Аляксандар Купчэня, >піша «Радыё С**бода» са спасылкай на «Беларусь-1»

Заносяць у базу ня толькі затрыманых, але ідэнтыфікаваных асобаў.

Як прыклад Купчэня прывёў сытуацыю, калі дэманстранта з аднаго горада затрымалі ў іншым, праверылі па базе — і асудзілі за паўторны ўдзел.

Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юры Назаранка назваў гэта «вялізным штуршком, можна сказаць, рыўком».

БелаПАН адзначае, што раней у сацсетках зявіліся паведамленні, што на мяжы тых, хто быў асуджаны за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, аглядаюць з асаблівай стараннасцю.

Чытайце таксама: