Новости

Гродзенцы масава адмаўляюцца ад навагодніх карпаратываў і святаў у рэстаранах

Рэстаратары летась не скардзіліся на недахоп кліентаў. У гэтым ажыятажу няма. Адны ўстановы могуць зачыніцца на Новы год з-за адмоваў кліентаў, іншыя наракаюць на невялікую колькасць карпаратываў. Банкетныя залы запоўнілі адзінкавыя ўстановы, піша rgazeta.by.

У мінулым годзе ў рэстаране «Золотой теленок» месцы на навагодні банкет раскупілі ўжо ў верасні. Цяпер таксама свабодных месцаў ужо не засталося. Колькасць гасцей скарацілі ў два разы, каб вытрымаць дыстанцыю паміж столікамі.

Сёлета навагодняе свята ў рэстаране абыдзецца ў 160 рублёў, на 10 даражэй, чым ранейшае. Цяперашнюю забаўляльную праграму не зрэзалі. Наведвальнікаў чакаюць прывітальны фуршэт, выступленне кавер-бэнда, віншаванне Дзеда Мароза і Снягуркі. Гасцей бясплатна будуць фатаграфаваць.

Адмянілі амаль усе карпаратывы

Не ўсім установам пашанцавала, як «Золотому теленку». У рэстаране «Верас» у мінулым годзе быў ажыятаж. Тады месцы раскупілі за месяц да святкавання 2020 года. Сёлета пакуль вольная палова столікаў. І гэта з улікам таго, што колькасць гасцей скарацілі па санітарных нормах.

Як растлумачылі ў «Верасе», прыкладна траціна кліентаў адмовілася ад мерапрыемстваў, бронь таксама адмянілі амаль на ўсе карпаратывы. Тым, хто прыйдзе ва ўстанову ў навагоднюю ноч, бяседа абыйдзецца ў 125 рублёў (на 5 рублёў даражэй, чым у мінулым годзе). Акрамя сытных страў у меню, гасцей чакае забаўляльная праграма з музыкай да раніцы і навагоднімі персанажамі.

Некаторыя ўстановы не будуць працаваць 31 снежня

У рэстаране «Белые розы» вырашылі адзначаць Новы год толькі ў вялікай зале, якая разлічана на 100 месцаў. Так было і летась. Цяпер занятая толькі траціна месцаў, у гэты час год таму была забраніравана палова столікаў. Цяпер навагодні банкет з забаўляльнай праграмай у «Белых розах» абыйдзецца ў 110 рублёў (на 30 рублёў даражэй за леташні цэннік).

У рэстаране з засмучэннем адзначылі, што калі госці будуць адмаўляцца ад навагодняй броні, установу 31 снежня давядзецца зачыніць. Дарэчы, попыт на карпаратывы ва ўстанове упаў на 60%.

Заявак на карпаратывы менш

Зараз больш за палову месцаў на навагодняе свята ў рэстаране «Стары Лямус» забраніравана. Да гэтага часу ў мінулым годзе ўсе столікі былі ўжо занятыя. Банкет тут абыйдзецца ў 180 рублёў (на 10 рублёў даражэй, чым у мінулым годзе). Мясцовы адміністратар адзначыла, што заявак на карпаратывы стала менш.

Рэстаран «Турист» сёння прапануе месца на навагодні банкет. Летась у гэты час было ўсё раскуплена. Святочная вячэра тут абыйдзецца ў 120 рублёў (на 20 рублёў больш у параўнанні з мінулым годам). 2020 год госці сустракалі з шоу артыста з Марока. Сёлета ва ўстанове вырашылі абысціся без экзотыкі і паабяцалі традыцыйную забаўляльную праграму.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024