Новости

Дыснееўскі мультфільм «Уверх» упершыню агучылі на беларускую мову для VOKA

24 снежня на VOKA адбудзецца анлайн-прэм'ера мультфільма «Уверх» у новай агучцы. Адмыслова для відэасэрвіса быў падрыхтаваны афіцыйны дубляж, у якім персанажы студыі Disney упершыню загавораць на беларускай мове.

«Уверх» — поўнаметражны анімацыйны фільм, зняты студыямі Pixar і Disney. Яго галоўны герой — 78-гадовы буркун Карл, які пасля смерці жонкі вырашае здзейсніць іх даўнюю мару пра вялікае падарожжа і выпраўляецца ў Паўднёвую Амерыку. Ужо ў дарозе стары разумее, што ляціць не адзін, а з 8-гадовым Раселам.

У 2009 годзе ўпершыню ў гісторыі Канскі кінафестываль адкрываўся мультфільмам, і гэта быў «Уверх». А ў 2010 годзе ён атрымаў два «Залатыя глобусы» і два «Оскары» — за найлепшы анімацыйны фільм і за найлепшую арыгінальную музыку.

«Праекты па падтрымцы беларускай мовы — адзін з галоўных кірункаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці А1. Некалькі гадоў мы падтрымлівалі паказы сусветнага кіно ў беларускай агучцы на вялікім экране. На сэрвісе VOKA ёсць спецыяльны раздзел для перакладных фільмаў. Ён увесь час абнаўляецца, і зараз, напярэдадні зімовых канікул, мы рады прадставіць анлайн-прэм'еру „Уверх“. Беларускамоўная версія рыхтавалася разам са студыяй Disney, якая ўзгадняла не толькі кожнага акцёра, але нават тэхнічныя нюансы», — адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.

Над дубляжом мультфільма працавала кампанія «Кінаконг».

На беларускай мове галоўныя героі Карл і Расел загавораць галасамі заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валерыя Шушкевіча і 11-гадовага Рыгора Дзенісенкі - артыста-пачаткоўца, выбранага на кастынгу з больш як 30 кандыдатаў.

«Уверх» папоўніць раздзел VOKA «Кіно па-беларуску — CINEVOKA», дзе таксама можна знайсці, напрыклад, пераагучаныя мультфільмы «Рыбка Поньё» і «Таямніца Келза». Акрамя анімацыйнага і мастацкага кіно, у раздзеле «CINEVOKA — Серыялы па-беларуску» ў беларускім дубляжы гледачам відэасэрвіса даступны яшчэ і серыялы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024