У апошні час узмацнілася цікавасць да калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (КОТГС, або больш вядомы рускамоўны варыянт — КОТОС). Гродзенскія грамадскія актывісты запрашаюць гараджан сустрэцца і абмеркаваць прынцыпы працы і афармлення КОТГС, даведацца іх функцыі і магчымасці.

КОТГС — гэта легальныя ў Беларусі, добраахвотныя аб’яднанні гараджан з мэтай паляпшэння месцаў, дзе яны жывуць: двароў, раёнаў. Яны могуць падтрымліваць мясцовыя ініцыятывы і вырашаць агульныя пытанні, якія патрабуюць стасункаў з мясцовай уладай. Праўда, функцыянаваць КОТГС можа толькі калі людзі праяўляюць ініцыятыву і цікавасць да яго дзейнасці.

Пасля прыняцця Закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні» у 2010 годзе гэта форма тэрытарыяльнага самакіравання так і не стала публічнай і шырока не распаўсюджана. Тым не менш, падобныя КОТГСы ўтвораны па ўсёй Беларусі. Мясцовыя дэпутаты ўцягнутыя ў іх дзейнасць. Мясцовыя адміністрацыі рэгіструюць і нават штогод праводзяць конкурсы на лепшы КОТОС.

«Грамадзяне, якія пражываюць у тым ці іншым раёне горада, лепш за ўсіх ведаюць аб мясцовых праблемах — недзе неабходна ўпарадкаваць паркоўку аўтатранспарту, недзе добраўпарадкаваць месцы для адпачынку дзецям ці ўпарадкаваць вываз бытавога смецця. КОТГСы могуць спрыяць наладзіць сувязь паміж грамадзянамі, мясцовымі дэпутатамі і адміністрацыяй, але гэтага не адбываецца. Прычына, перш за ўсё ў тым, што грамадзяне не ўключаны ў працэс стварэння КОТГС», — лічыць Ігар Банцар, гродзенскі грамадскі актывіст. З 2010 года ён сабраў тэчку перапіскі з гродзенскімі органамі ўлады па пытаннях рэгістрацыі і функцыянавання КОТГСаў. Большасць КОТГС, якія цяпер ёсць у Беларусі - непублічныя, фіктыўныя, створаныя на базе ЖЭСаў. Але ёсць і добрыя прыклады працы КОТГС і ўдзелу ў іх актыўных гараджан.

19 студзеня (аўторак) а 18:30 грамадскія актывісты раскажуць:

  • што такое КОТГС,
  • што яны могуць,
  • хто прымае рашэнні,
  • калі і дзе ёсць магчымасць зарэгістравацца,
  • прыярытэтнасць КОТОС ў зносінах з уладай,
  • нюансы і складанасці ў стварэнні.

Аб месцы правядзення можна даведацца пасля папярэдняй рэгістрацыі для ўдзельнікаў сустрэчы, якая неабходная для вырашэння арганізацыйных пытанняў.

Спасылка для рэгістрацыі: https://forms.gle/bhtFZdPBAe6ZUBh48

Уваход на сустрэчу бясплатны. Колькасць месцаў абмежавана для эпідэміялагічнай бяспекі. Не забывайце маскі!