У Лідскім судзе затрымана блізу двух дзясяткаў чалавек, якія прыйшлі падтрымаць лідскага электраманцёра Івана Каспяровіча, піша «Наша Н**а». Каспяровіч вёў тэлеграм-канал «Ліда — дошка ганьбы», дзе размяшчаў прыватныя дадзеныя сілавікоў.

Дакладная прычына затрыманняў пакуль невядомая.

«Так, людзі дастаўлены ў РАУС для правядзення праверкі ў рамках Адміністратыўнага кодэкса, за што канкрэтна, пакуль сказаць не магу, колькі чалавек затрымана, таксама сказаць не магу — кагосьці пасля размовы ўжо адпусцілі», — пракаментаваў «Нашай Н**е» Яўген Дудко, прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Адзін са сведкаў паспеў паведаміць, што затрыманне нібыта связанае з эмацыйнай рэакцыяй людзей на прысуд Вітольду Ашураку — у тым жа судзе 18 студзеня суддзя Максім Філатаў прысудзіў Ашураку 5 гадоў калоніі. Людзі пачалі крычаць Філатаву «Ганьба!» і падтрымліваць Ашурака.

Папярэдне — паводле гэтага факту завялі крымінальную справу, з чым і звязаныя сённяшнія затрыманні, піша канал, чый сайт прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.