Новости

У Гродне зноў запрацавала «Чабурэчная» на Віленскай

У Гродне аднавіла працу «Чабурэчная» на Віленскай, 1. У лістападзе 2020 года ўстанова закрывалася на «эпідэміялагічныя вакацыі».

Меню ўстановы не змянілася. Час працы скарацілі да 20.00 (раней «Чабурэчная» працавала да 22.00). «Пакуль толькі ўваходзім ў графік», — растлумачылі Hrodna.life ва ўстанове. Кавярня адкрыта з 20 студзеня. Пазней час працы плануюць падоўжыць.

З новаўвядзенняў - дадатковыя опцыі дастаўкі. Да сэрвісаў just-eat.by і carte.by, з якімі кавярня працавала і раней, дадаўся menu.by.

Па словах супрацоўніцы, дастаўку сталі замаўляць часцей

«Чабурэчная» на Віленскай адчынілася у канцы 2019 года. Гэта адзіная кавярня ў горадзе з акцэнтам на класічныя чабурэкі ў меню. Установа ў нейкім сэнсе працягнула традыцыю знакамітай гродзенскай «Чабурэчнай» на Ажэшкі, якая спыніла працу ў 2017 годзе.

У 2020 годзе «Чабурэчная» на Віленскай ўжо спыняла працу з 5 красавіка па 20 траўня ў сувязі з пандэміяй каранавіруса.

Чытайце таксама: Бизнес в Гродно-2020: коронавирус ударил сильно, проверки добивают выживших

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024