Навіны

Міліцыя Гродна: 28 000 грамадзян удзельнічалі ў мітынгах у горадзе

Са жніўня 2020 года толькі на тэрыторыі Ленінскага раёна Гродна прайшло каля 80 несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел больш за 28 тысяч грамадзян, паведаміла міліцыя Гродна на афіцыйным партале. Раней ва УУС Гродзенскага аблвыканкама штотыдзень адзначалі, што гродзенцы не падтрымліваюць пратэсты.

Больш за 800 пратаколаў па артыкуле 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) склалі пасля выбараў, паведамілі ў міліцыі. Людзей дастаўлялі ў РАУС, «каб не дапусціць захопу будынкаў, аўтатранспарту і маёмасці грамадзян». Пасля 9−12 жніўня толькі ў судзе Кастрычніцкага раёна аказалася 200 спраў па арт. 23.34 КаАП. Верагодна, колькі ж было ў судзе Ленінскага раёна.

На прадпрыемстве (якія, у міліцыі не ўдакладнілі - Hrodna.life) таксама зафіксавалі тры факту правядзення забастовак.

— Усюды трэба забяспечыць бяспеку. І мы гэта зрабілі. Звярніце ўвагу: на нашых вуліцах больш няма грамадзян, якія бязмэтна сноўдаюць, на дамах — ні аднаго БЧБ-сцяга… — распавёў начальнік РАУС палкоўнік міліцыі Алег Карпушкін.

Хто хадзіў на акцыі?

Школьнікі калі і траплялі на несанкцыянаваныя акцыі, то хутчэй, па недаглядзе бацькоў, сказалі ў міліцыі. Прафілактычную працу праводзяць з больш чым 120 непаўналетнімі. Яны патрапілі пад назіранне па розных прычынах: ад дробных правін да заняткаў прастытуцыяй.

16-летнего студента оштрафовали за участие в акции протеста и поставили на учет в милиции

Замежнікі, якія жывуць у Гродне, не хадзілі на акцыі, распавялі ў міліцыі. Ім пагражала б дэпартацыя, а яны «цэняць беларускія спакой, чысціню і парадак». Што тычыцца турыстаў, з-за пандэміі і закрытых межаў іх паток рэзка скараціўся.

Схватили, избили, посадили. Танго-диджея из России обвиняли в финансировании протестов в Гродно

Раней судзімым міліцыянты распавядалі, чым можа абярнуцца ўдзел у пратэстах. У выніку сярод затрыманых раней судзімых было няшмат. Выходзілі людзі на вуліцы не каб адстаяць сваё меркаванне, а за бясплатнай выпіўкай і грашыма, якія там раздавалі, лічаць у міліцыі.

Дзяўчына з плакатам на адным з мітынгаў у жніўні.
Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024