Новости

Павел Мажэйка затрыманы на 72 гадзіны

Паўла Мажэйку пасля 00.00 27 сакавіка адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання, паведамляе канал, чый сайт прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. Увечары 26 сакавіка ён паехаў у Следчы камітэт даваць паказанні па справе аб рэабілітацыі нацызму і не вярнуўся з допыту.

Крымінальную справу завялі таксама ў дачыненні да мастака Алеся Пушкіна. Ён знаходзіўся на выставе ў Кіеве. Мастак вылецеў з Кіева вячэрнім рэйсам. Пасля 21.00 ён прайшоў памежны кантроль у менскім аэрапорце і перастаў выходзіць на сувязь, піша С**бода. Пазней стала вядома, што ён на волі і вяртаецца дадому ў вёску Бобр Крупскага раёна. Ён будзе знаходзіцца ў ізаляцыі па месцы прапіскі 10 дзён.

Што за справа?

На Паўла Мажэйку, кіраўніка пляцоўкі «Цэнтр гарадскога жыцця», мастака Алеся Пушкіна і «іншых асоб» 26 сакавіка завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК за дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму.

Прычына — дэманстрацыя 19 сакавіка на выставе карцін партрэта Яўгена жыхара з аўтаматам на плячы, паведаміла пракуратура.

Сведкам праходзіць супрацоўніца Hrodna.life

Журналістка і рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік праходзіць сведкай па справе аб рэабілітацыі нацызму. Каля 21.30 26 сакавіка з ператрусам прыйшлі сілавікі.

Ператрус ішоў чатыры гадзіны і скончыўся каля 00.30. Следчы і два аператыўных супрацоўніка канфіскавалі ноўтбук і тэлефон. Ірына на волі, яна дала падпіску аб неразгалошванні.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024