Новости

У журналісткі Hrodna.life Ірыны Новік — ператрус

Да журналісткі і рэдактаркі спецпраектаў Hrodna.life Ірыны Новік каля 21.30 26 сакавіка з ператрусам прыйшлі сілавікі. Яна праходзіць сведкай па справе аб рэабілітацыі нацызму (ч. 3 арт. 130 КК).

Пра ператрус калегам паспела паведаміць сама журналістка. Па стане на 00.00 27 сакавіка ператрус усё яшчэ адбываўся.

Ператрус ішоў чатыры гадзіны і скончыўся каля 00.30. Следчы і два аператыўных супрацоўніка канфіскавалі ноўтбук і тэлефон. Ірына на волі, яна дала падпіску аб неразгалошванні.

Іншыя супрацоўнікі Hrodna.life на волі, да іх сілавікі не прыходзілі.

Што за справа?

На Паўла Мажэйку, кіраўніка пляцоўкі «Цэнтр гарадскога жыцця», мастака Алеся Пушкіна і «іншых асоб» 26 сакавіка завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК за дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму.

Прычына — дэманстрацыя 19 сакавіка на выставе карцін партрэта Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы, паведаміла пракуратура.

Павел Мажэйка ўвечары 26 сакавіка паехаў у Следчы камітэт даваць паказанні. На 23.40 аб заканчэнні і выніках допыту няма інфармацыі. Мастак Алесь Пушкін знаходзіўся на выставе ў Кіеве. Ён вылецеў з Кіева вячэрнім рэйсам. Пасля 21.00 ён прайшоў памежны кантроль у менскім аэрапорце і перастаў выходзіць на сувязь, піша С**бода. Пазней стала вядома, што ён на волі і вяртаецца дадому ў вёску Бобр Крупскага раёна. Ён будзе знаходзіцца ў ізаляцыі па месцы прапіскі 10 дзён.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024