А 2-й гадзіне ночы 27 сакавіка ў вёсцы Бобр Крупскага раёна Мінскай вобласці, дзе жыве мастак Алесь Пушкін, быў ператрус, паведамляе канал, чый сайт прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. Ён праходзіць па справе аб рэабілітацыі нацызма, якую завялі на яго, дырэктара «Цэнтра гарадскога жыцця» Паўла Мажэйку і «іных асоб».

Ператрус праводзілі ў хаце і ў майстэрні.

Прыязджалі людзі з Гродзенскага аддзелу Следчага камітэту і пяцёра амапаўцаў. Забралі тэлефоны і тэхніку ўсіх чальцоў сям'і, у тым ліку няпоўнагадовых сына і дачкі. У майстэрні панішчылі карціны, пабілі шкло.

Алесь Пушкін 26 сакавіка знаходзіўся на выставе ў Кіеве. Мастак вылецеў з Кіева вячэрнім рэйсам. Пасля 21.00 ён прайшоў памежны кантроль у мінскім аэрапорце і перастаў выходзіць на сувязь, піша С**бода. Пазней стала вядома, што ён на волі і вяртаецца дадому ў вёску Бобр Крупскага раёна. Ён будзе знаходзіцца ў ізаляцыі па месцы прапіскі 10 дзён.

Чытайте таксама: