Фестываль Gastrofest пройдзе ў 2021 годзе ў новым фармаце — адразу ва ўсіх рэгіёнах краіны. Удзельнікамі фестывалю стануць 90 устаноў грамадскага харчавання Мінска, Брэста, Гомеля, Гродна, Віцебска і Магілёва. Час правядзення фестывалю — з 15 красавіка па 2 траўня. Кошт фестывальнай прапановы ў Гродне — 24 рублі.
На гэты раз частку фестывальных сэтаў можна будзе замовіць дадому з дапамогай службы дастаўкі Scope Delivery. Будуць і іншыя прапановы ад партнёраў фестывалю. Напрыклад, для ўсіх наведвальнікаў фестывалю ў Гродне падрыхтавана адмысловая прапанова ад брэнду віна ТАМАДА. Пры аплаце гастрасэту карткай «Альфа-Банка» гасцям прапануюць смачны бонус пры наступным наведванні. А падпісчыкі гастрафэсту ў сацыяльных сетках змогуць атрымаць падарункі ад анлайн-гіпермаркета 21vek.by.
Гастрафэст — гэта серыя гастранамічных фестываляў. У іх розныя тэмы, але адна механіка. Установы грамадскага харчавання прапануюць свае найлепшыя сэты па фіксаванай цане ў пэўны прамежак часу. Гэта магчымасць спрабаваць, параўноўваць і галасаваць за лепшае.
Усе ўстановы ўдзельнічаюць у народным галасаванні на сайце gastrofest.by і ў аднайменным telegram-канале. Сачыць за навінамі гастрафэсту можна таксама ў Instagram.
Мінулы гастрафэст праходзіў у Гродне ў лютым 2021 і быў прысвечаны каве і дэсертам: у ім удзельнічалі толькі кавярні.
Чытайце таксама:
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…