Навіны

Спыталі ў новага кіраўніка Ленінскага раёна пра поспехі і планы. Што ў нас атрымалася?

У сярэдзіне траўня рэдакцыя Hrodna.life паспрабавала дамовіцца на інтэрв'ю з новым кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна Ігарам Бабыром. Спачатку ў прыёмнай паведамілі, што ён не супраць. Але праз тыдзень, пакуль рэдакцыя ўзгадняла дату, ён перадумаў. Тады Hrodna.life адправіў яму афіцыйны запыт. Што з гэтага атрымалася?

Што адказалі ў адміністрацыі Ленінскага раёна Hrodna.life?

«На Ваш зварот, які паступіў у адміністрацыю Ленінскага раёна г. Гродна, паведамляем, што ТАА «Гродна Лайф Медыя» адсутнічае ў пераліку сеткавых выданняў, зарэгістраваных у Дзяржаўным рэестры сродкаў масавай інфармацыі на 27.04.2021, таму аказанне садзейнічання ў падрыхтоўцы журналісцкага матэрыялу лічым немэтазгодным.

У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў» Вы маеце права абскардзіць прынятае рашэнне па Вашаму звароту ў Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, пасля чаго — у суд".

Ці маюць рацыю ў адміністрацыі?

Hrodna.life сапраўды не мае рэгістрацыі ў Міністэрстве інфармацыі. Гэта значыць, што мы працуем не як сеткавае выданне (мае рэгістрацыю), а як інтэрнэт-рэсурс (не мае). Згодна з пункам 1.1 арт. 30 Закона аб СМІ, уладальнік інтэрнэт-рэсурсу мае права збіраць, атрымліваць, перадаваць і распаўсюджваць інфармацыю любым спосабам у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Чаму мы папрасілі аб інтэрв'ю?

Чыноўнікі і сілавікі не раз казалі аб тым, што мы не прадстаўляем у тэкстах бок улады. Мы хочам паказаць, што, наадварот, часта звяртаемся па каментар да прадстаўнікоў улады, але, на жаль, не атрымліваем адказаў.

Пра што мы хацелі спытаць кіраўніка адміністрацыі?

Рэдакцыя Hrodna.life адправіла Ігару Бабыру дзевяць пытанняў. Мы цікавіліся:

  • яго першымі дзеяннямі на новай пасадзе,
  • праблемамі, якія ён бачыць у раёне,
  • зваротамі ад гродзенцаў,
  • выкарыстаннем мясцовага рэсурснага патэнцыялу для росту канкурэнтаздольнасці эканомікі,
  • новымі высокаэфектыўнымі тэхналогіямі, якія выкарыстоўваюцца арганізацыямі раёна,
  • чым Ігар ганарыцца ў сваёй працы.

Чым займаецца цяпер Ігар Бабыр?

Ігару Бабыру — 56 гадоў. Ён родам з Ноўгарада-Северскага Чарнігаўскай вобласці. У розныя гады на «Хімвалакно» працаваў інжынерам, інжынерам-канструктарам, вядучым інжынерам, намеснікам галоўнага механіка, начальнікам аддзела, начальнікам камерцыйнага кіравання, намеснікам дырэктара па камерцыйных і эканамічных пытаннях. З 14 верасня 2017 года прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Гродна Азот».

Аб прызначэнні Ігара Бабыра на пасаду кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна гараджанам стала вядома 30 красавіка. З 5 траўня ён прыступіў да абавязкаў. Папярэдні кіраўнік адміністрацыі Іван Курман стаў кіраўніком справамі Гродзенскага аблвыканкама.

Бабыря вядзе пытанні, згодна з сайтам адміністрацыі:

  • рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі;
  • кіравання сацыяльна-эканамічным развіццём раёна;
  • выканання каштарысу выдаткаў адміністрацыі;
  • каардынацыі дзейнасці сілавых структур.

Мяркуючы з інфармацыі ад сакратара, цяпер Ігар Бабыр знаёміцца з раёнам, яго школамі, установамі, арганізацыямі. Напрыклад, ён удзельнічаў у парадзе калясак на Дзень сям'і.

Чытайце таксама: Обещал не увольнять, но «действовал по закону». Чем запомнился бывший гендиректор «Гродно Азот»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024