Навіны

Дома ў галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоты прайшоў агляд

Маме Аляксея Шоты ў дзяжурнай частцы паведамілі, што ён цяпер знаходзіцца ў Ленінскім РАУС. Па якім артыкуле ён затрыманы, ёй не сказалі. Зараз на здымнай кватэры Аляксея ідзе агляд.

Паводле інфармацыі Hrodna.life, у дачыненні да Аляксея ідзе разбіральніцтва па арт. 19. 11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць». Ён паспеў паведаміць, што яго затрымалі за публікацыю на сайце аднаго з Telegram-каналаў, прызнаных экстрэмісцкім.

Як затрымалі галоўнага рэдактара?

Аляксея затрымалі, калі ён выйшаў з кватэры забраць у былой жонкі Іны электрадухоўку, распавяла дзяўчына Hrodna.life. З белага мікрааўтобуса, які стаяў побач, выйшла некалькі мужчын. «Сталі пытацца: «Гэта ваша? Куды несяце? А потым пад руку, і ў бус, і павезлі», — сказала дзяўчына. Спачатку яго звезлі, а потым вярнулі дадому па ключы.

Дома правялі агляд

Каля 15.00 Аляксея павезлі на здымную кватэру — верагодна, правесці агляд. У сілавікоў ёсць ордэр на гэтыя дзеянні.

Аляксея Шоту павезлі ў белым мікрааўтобусе. Фота: відавочцы

Аляксея могуць затрымаць на 72 гадзіны для забеспячэння яўкі на судовае разбіральніцтва, пракаментаваў Hrodna.life адвакат.

Hrodna.life ужо судзілі па гэтым артыкуле — тады нас аштрафавалі на 12 325 рублёў.

Каля 15.30 міліцыя пацвердзіла затрыманне і адміністрацыйную справу. Адзначым, што відэа загрузілі яшчэ 28 траўня.

 — Падчас маніторынгу сеткі інтэрнэт супрацоўнікамі Ленінскага РАУС г. Гродна выяўлены факт размяшчэння сайтам Hrodna.life інфармацыйнай прадукцыі, прызнанай ва ўстаноўленым парадку экстрэмісцкай, — паведаміў Яўген Дудко, аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Відэа ва УУС загрузілі яшчэ 28 траўня. Скрыншот: Hrodna.life

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024