Новости

Скверу каля францішканскага касцёла шукаюць афіцыйную назву. Яна мусіць быць пра бізнес

Гродзенскі гарвыканкам абвесціў конкурс на назву для сквера на вуліцы Леванабярэжнай, які 17 красавіка добраўпарадкоўвалі гродзенскія прадпрымальнікі. Яна павінна быць звязана з бізнесам. Цяпер сквер на іншым беразе Нёмана насупраць замкаў ніяк не называецца.

У дзень рэспубліканскага суботніка гродзенскія прадпрымальнікі садзілі ў скверы дрэвы і кветкі. Акцыю прысвяцілі 30-годдзю прыняцця Закона «Аб прадпрымальніцтве ў Рэспубліцы Беларусь», расказала тады «Гродзенскай праўдзе» кіраўніца ўпраўлення прадпрымальніцтва камітэта эканомікі аблвыканкама Алена Валько. Такія акцыі добраўпарадкавання збіраюцца праводзіць штогод. Таму зараз безназоўнаму скверу на Леванабяраэнай вырашылі прыдумаць афіцыйную назву. Яна мусіць быць звязаная з бізнесам або прадпрымальніцтвам.

Лісты пра конкурс разаслалі сябрам Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры гарвыканкаме, пра пошук назвы абвесцілі і на тэлеканале «Гродна Плюс».

Варыянты назвы прапануюць дасылаць ва ўпраўленне эканомікі гарвыканкама па факсе 626 937, 626 904. Да 18 чэрвеня гараджане могуць даслаць прапановы на электронны адрас ekonom@gorod.grodno.by з пазнакай «Конкурс».

Летнія кафэ каля сквера

Там жа, на Леванабяраэнай, гарадскія ўлады вырашылі размясціць палаткі, летнія кафэ або іншыя нестацыянарныя кропкі харчавання. Аўкцыён для продажу права арэнды ўчастка быў запланаваны на 1 чэрвеня. Ён не адбыўся, бо ніхто не ўзяў удзел. Кошт права арэнды плошчы ў 171,5 кв. м. на тры гады пачынаўся з 725,45 рублёў.

Ідэю перанесці фудтракі на вуліцу Леванабярэжную ўлады абмяркоўвалі яшчэ ў 2019 годзе. Таксама там прапаноўвалі праводзіць канцэрты і мерапрыемствы, а актывісты хацелі адправіць туды пракат электрасамакатаў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024