Пасяджэнні з удзелам гродзенкі Алы Гарацкевіч пачаліся ў Гродне 14 чэрвеня. Да гэтага іх месяц пераносілі з-за шпіталізацыі жанчыны. Яе будуць судзіць за счэпку падчас пратэстаў 6 верасня мінулага года. У справе яшчэ дзве абвінавачаныя — дачка Алы Галіна Гарацкевіч і маці дваіх дзяцей Ганна Мароз. Абедзве пад вартай.

У судзе Кастрычніцкага раёна 14 чэрвеня людна. Некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі на працэс падтрымаць абвінавачаных. Дзяўчаты пад вартай шырока расплюшчанымі вачыма глядзяць на тых, хто прыйшоў. Сябар Галіны садзіцца бліжэй да дзяўчыны і глядзіць на яе. Ала распавяла Hrodna.life, што адчувае сябе лепш — ёй прызначылі новы прэпарат.

Перед заседанием в суде Октябрьского района. Суд по сцепке на Горновых. Фото: Елена Ковальчук
Перад пасяджэннем у судзе Кастрычніцкага раёна. Фота: Алена Кавальчук

У справе змяняўся суддзя — замест Дзмітрыя Кедаля цяпер Віталь Лабацкі. Дзяржабвінаваўцам выступае Сяргей Пятрашка.

У суд прыйшлі пацярпелыя Белы, Іваноў, Лабкоў, Базылевіч, Скрабатун, Аскерка, Вавілонаў. Не прыйшлі Петрусенка, Мінько, Лісаў і Дмухоўскі. Да іх ужылі меры бяспекі ў выглядзе невыдавання звестак пра асобу. Тыя ж амапаўцы былі пацярпелымі ў іншай справе, па якой чатыры гродзенцы атрымалі да 3,5 гадоў «хіміі». Яны ж пацярпелыя па справе Андрэя Сакалоўскага, якога пачалі судзіць 14 чэрвеня.

На пасяджэнні абвінавачаныя назвалі свае анкетныя звесткі. Ганна Мароз — індывідуальны прадпрымальнік і замужняя мама дзяцей 9 і 14 гадоў. Ала Гарацкевіч — пенсіянерка, замужам. Яе дачка Галіна — інжынер па тэставанні праграмнага забеспячэння, не замужам, дзяцей няма.

Суд по сцепке на Горновых в Гродно. Суд Октябрьского района. Ближе - Галина Горацкевич, дальше - Анна Мороз. Фото: Елена Ковальчук
Бліжэй — Галіна Гарацкевіч, далей — Ганна Мароз. Фота: Алена Кавальчук

Праз сем хвілін пасяджэнне скончылася — у справе абвясцілі перапынак да 11.00 28 чэрвеня.

Чытайце таксама: Гродненку с онкологией судят за сцепку. Ее дочь — в СИЗО по тому же делу