Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Салют на Дзень Незалежнасці ў Гродне запусцяць з даху гарвыканкама. Вось колькі грошай ўзляціць у паветра - Hrodna.life - навіны Гродна

Святочная праграма 3 ліпеня завершыцца святочным салютам.Сёлета ўлады горада выдаткуюць на яго 12 390 рублёў. Салют запусцяць з даху гарвыканкама. На фасадзе будынка ў той жа час будзе ісці лазернае шоў.

«Перад намі стаіць задача стварыць музычна-піратэхнічнае шоў. Салют будзе доўжыцца 7 хвілін. У гэты ж час на фасадзе будынка гарвыканкама будзе адбывацца праекцыя з лазерным шоў», — распавяла Hrodna.life намесніца дырэктара кампаніі «Белый Тигр» Вольга Дзеравяга.

Салют на Дзень Незалежнасці ў Гродне запусцяць з даху гарвыканкама. Вось колькі грошай ўзляціць у паветра
Салют у Гродне. Фота: Сяргей Марозаў

Грошы на салют выдаткоўваюцца з гарадскога бюджэту, таму выканаўцу паслугі абіралі праз працэдуру дзяржзакупкі. У тэндары удзельнічалі тры прыватныя кампаніі. Улады Гродна гатовыя былі заплаціць за феерверк да 15 000. Выканаўцы з кампаніі «Белый тигр» прапанавалі свае паслугі па минімальным кошце — 12 390 рублёў.

18 чэрвеня Hrodna.life прысудзілі штраф ў 14 500 рублёў. Папярэдні штраф рэдакцыі ад 26 красавіка склаў 12 325 рублёў. Пасля другога штрафа агульная сумма складае 26 825 рублёў. На гэтыя грошы можна арганізаваць салют на Дзень Незалежнасці і яшчэ застанецца на піратэхнічнае шоў на Дзень Горада.

Тэндар на лазернае шоў аб’явілі не адбыўшымся. За яго ўлады прапаноўвалі 6 500 рублёў. Арганізацыяй шоў таксама зоймецца кампанія «Белый тигр». Дадатковай платы за гэта браць не будуць.