Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

"Атмасфера не святочная". Адкрыццё новага моста ў Гродне перанеслі ў другі раз - Hrodna.life - навіны Гродна

Адкрыццё чацвёртага ў Гродне, «Усходняга» моста ў другі раз перанеслі. Спачатку яго хацелі адкрыць у Дзень Незалежнасці, 3 ліпеня. Сёння, 17 ліпеня, на адкрыццё чакалі Лукашэнку. Абодва разы ўрачыстасці скасавала надвор’е.

Пра чарговы перанос адкрыцця моста напісаў 17 ліпеня Telegram-канал «Пул Первого». Паводле яго інфармацыі, старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік паведаміў пра стыхію і прывёў аргументы на карысць пераносу. Сярод іх — бяспека выкарыстання апаратуры і «зусім не святочная атмасфера», якую «падмачыў» лівень.

Чытайце таксама: На Калючынскай вады па калена, на Кірава стаяць тралейбусы. Проста ў Гродне дождж

Пра новыя даты адкрыцця пакуль не паведамляюць. Да гэтага трэба аднавіць размытыя адхоны, узбочыны і адрамантаваць дарогу ў раёне Пагаран.

"Атмасфера не святочная". Адкрыццё новага моста ў Гродне перанеслі ў другі раз
Рэпетыцыя адмененага свята прайшла на мосце напярэдадні, 16 ліпеня, пісаў autogrodno.by
Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life