У выніку залевы, што адбылася тыдзень таму, 1 жніўня, пастамент помніка Элізе Ажэшцы моцна падмыла. Асобныя пліты змясціліся, а сама канструкцыя нахілілася. Пра гэта паведамляе канал Urban Hrodna.
Вада размыла зямлю на газоне вакол помніка і пашкодзіла дарожку, што вядзе да яго. Вялікія каменныя пліты ў аснове помніка пачалі ссоўвацца.




На гэта звярнула ўвагу адна з гродзенскім блогерак. Каб выратаваць помнік, яна звярнулася ў службу 115. Там паабяцалі адрамантаваць яго.
Помнік Элізе Ажэшцы на вуглу вуліц Ажэшкі і Тэлеграфнай – самы стары ў горадзе. Яго паставілі ў 1929 годзе. Спачатку ён стаяў у іншым месцы – каля гарадскога тэатра (сёння Тэатр лялек). Пасля другой сусветнай вайны яго ўсталявалі на новым месцы, дзе ён стаіць і цяпер.
Чытайце таксама: Гродзенцы скардзяцца на стан тратуараў — ці дапамагаюць заяўкі ў 115?


