Навіны

Тром гродзенкам вынеслі прысуд па справе аб счэпцы: двух вызвалілі з-пад варты ў зале суда

У судзе Кастрычніцкага раёна 16 жніўня вынеслі прысуд па справе аб счэпцы на вуліцы Гарнавых за падзеі 6 верасня 2020 года. Гродзенак прызналі вінаватымі па двух артыкулах. Пакаранні практычна тыя ж, якія запытваў дзяржабвінаваўца.

  • Ала Гарацкевіч — 2,5 года «хатняй хіміі»,
  • Галіна Гарацкевіч — тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу,
  • Ганна Мароз — чатыры гады «хатняй хіміі».

Дзвюх дзяўчат вызвалілі з-пад варты ў зале суда. Дзяўчаты правялі ў СІЗА пяць месяцаў. Прысуд прысутныя сустрэлі апладысментамі. Ім падарылі белыя кветкі. Падтрымаць іх прыйшлі і бацькі палітвязня Дзмітрыя Фурманава.

Відэа: instagram.com/ermashukvadimati/

Судзілі трох гродзенак: хворую на анкалогію Алу Гарацкевіч, яе дачку Галіну Гарацкевіч і маці двух дзяцей Ганну Мароз. Іх судзілі паводле арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) за падзеі 6 верасня 2020 года.

Разглядаць справу пачалі ў траўні ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Суддзёй пасля некалькіх замен стаў Максім Галубовіч. Дзяржабвінаваўцам выступае Сяргей Пятрашка. У справе 11 пацярпелых амапаўцаў, дадзеныя якіх засакрэчаныя. Яны паведамілі, што іх хапалі за форму, штурхалі, спрабавалі ўдарыць. У іх няма фізічных пашкоджанняў, прэтэнзій яны да абвінавачаных не маюць.

Раней пракурор запытаў: Але Гарацкевіч — 2,5 гады «хатняй хіміі». Галіне Гарацкевіч — 4 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу, Ганне Мароз — 4 гады «хатняй хіміі».

«БЧБ-сцягі — гэта не агрэсія, а прыгажосць»

13 жніўня скончыліся спрэчкі бакоў. Адвакаты падкрэслілі: судзяць трох жанчын, якія нічога пры сабе не мелі і не былі настроеныя агрэсіўна. Яны не перашкаджалі руху транспарту, не выходзілі на праезную частку, пакуль пацярпелыя амапаўцы не перагарадзілі ім дарогу. Пацярпелыя амапаўцы не апазналі сябе на відэа і на маглі канкрэтызаваць свае дзеянні.

«БЧБ-сцягі, шарыкі, жанчыны ў белай вопратцы — гэта не агрэсія, а прыгажосць», — мяркуе адвакат. Яна адзначыла, што дзве абвінавачаныя — маці і дачка, а Ганна — маці дваіх дзяцей 15 і 10 гадоў. Адна з дачок праходзіць лячэнне ў Рэспубліканскім навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі пасля траўмы. Муж Ганны загінуў у 2012 годзе.

— Гэта ўсё нашы жанчыны, якія робяць нашу будучыну. Як можна цяпер пазбаўляць нас будучыні? — сказала яна, кажучы пра сваю падабаронную Галіну Гарацкевіч. — <…> Як можа далікатная маленькая жанчына прычыніць боль мужчыну? Пры тым не простаму мужчыну, а які працуе ў органах унутраных спраў?

Гэтым пытаннем задаваліся і адвакаты двух іншых абвінавачаных. Яны падкрэслілі: не было рапартаў аб прычыненні цялесных пашкоджанняў, па меддапамогу пацярпелыя не звярталіся. Аб тым, хто менавіта выштурхваў сваім целам амапаўцаў, яны сказаць не маглі. Некаторыя наогул не прысутнічалі на вул. Гарнавых, падзеі на якой ставяцца ў вілу абвінавачаным, але праходзяць пацярпелымі. Пацярпелых Вавілонава, Базылевіча папрасілі выключыць з пацярпелых. Суму за шкоду тралейбуснаму кіраванню і аўтобуснаму парку несумленна трэба падзяліць на ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, мяркуе адвакат.

«У дрэннага чалавека не будзе колькі добрых сяброў»

Адвакаты папрасілі апраўдаць па ўсіх артыкулах сваіх падабаронных. Яны рухаліся на АМАП, таму што ззаду «націскалі на першыя шэрагі», — пра гэта сказаў адзін з пацярпелых.

Адвакат Алы Гарацкевіч падкрэсліла, што яна захварэла на анкалогію пасля ўзбуджэння крымінальнай справы. «Кажуць, усе хваробы ад нерваў», — сказала адвакат.

 — Хачу звярнуцца да ўсіх людзей, якія сёння знаходзяцца тут і якія не змаглі прыйсці - я ведаю, яны мяне пачуюць. Вялікі вам дзякуй усім за падтрымку. Нездарма кажуць, што сябар пазнаецца ў бядзе. Я гэта ведала даўно і цяпер пераканалася. Хачу сказаць, што ў дрэннага чалавека не будзе столькі добрых сяброў. Я ганаруся вамі ўсімі. Перадайце дзякуй сваім бацькам за тое, што яны вас так выхавалі. І я спакойная за сваю дачку — яна ніколі нідзе з такімі сябрамі не прападзе, — сказала ў сваім апошнім слове Ала. Некаторыя наведвальнікі праслязіліся і заапладзіравалі.

Галіну 13 жніўня віншавалі з Днём нараджэння. Яго яна сустрэла 14 жніўня ў СІЗА.

Як ішло судовае следства:

  1. Потерпевший гродненский омоновец просит наказать трех женщин минимально
  2. Гродненку с онкологией начали судить за сцепку. В деле — 11 потерпевших омоновцев
  3. Гродненку с онкологией судят за сцепку. Ее дочь — в СИЗО по тому же делу
  4. Трем девушкам по делу о сцепке на Горновых запросили наказание
Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024