Гродзенскага блогера Vadimati затрымалі ў Шчучыне на 72 гадзіны

Вадзіма Ермашука (Vadimati) 16 жніўня даставілі ў Шчучынскі РАУС. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён затрыманы на 72 гадзіны. Па якой справе — адміністрацыйнай або крымінальнай — могуць паведаміць толькі яго сваякам.

Vadimati паехаў у Шчучын здымаць відэа пра скейт-пляцоўку, распавяла Hrodna.life яго сяброўка. Праз нейкі час ён перастаў выходзіць на сувязь, не даехаўшы да чарговага месца здымкі. Аказалася, ён у РАУС.

Чытайце таксама: Блогера Vadimati будуць судзіць у Шчучыне. Яго спадарожніца распавяла, як яго затрымалі

Адна з апошніх сторыс блогера ў Instagram знятая на запраўцы, дзе ён хацеў купіць чырвона-зялёны сцяжок, але потым перадумаў. З Вадзімам у Шчучын паехалі дзве гродзенкі, якія дапамагалі яму са здымкамі. Яны на волі і ўжо выехалі ў Гродна.

Блогеру паспрабуюць перадаць перадачу заўтра. У Вадзіма ёсць кот — аб ім пакуль паклапоцяцца суседзі.

Вадзім Ермашук — Instagram-блогер і прадавец на рынку «Карона». Актыўна займаецца рэкламай мясцовага бізнесу. 27 кастрычніка 2020 года яго асудзілі на штраф у 20 базавых велічынь (тады — 540 рублёў) у судзе Кастрычніцкага раёна за марш гродзенцаў 30 жніўня. Вадзім выказваўся супраць гвалту, падтрымліваў палітвязняў і наведваў суды па «палітычных» працэсах. Называе сябе «народным дэпутатам» і здымае ў гэтым вобразе відэа.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024