Жыхар Гродзенскай вобласці пакінуў у Telegram-каналах і чатах паведамленні і каментары, «накіраванне на распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў» у кастрычніку 2020 года. Яго заключылі пад варту і распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 130 КК, паведамляе СК.

Па яго месцы жыхарства 39-гадовага мужчыны ў Гродзенскім раёне праведзены ператрус. Падчас яго канфіскавалі:

  • пісталет Макарава і патроны да яго,
  • чатыры пнеўматычныя вінтоўкі,
  • аптычныя прыцэлы,
  • прыбор начнога бачання,
  • кайданкі,
  • мачэтэ,
  • некалькі наўтбукаў,
  • айфон,
  • больш за $ 11 000.

Падазраванага затрымалі ў Бераставіцкім раёне, куды той ехаў на сваім аўтамабілі. Па версіі праваахоўнікаў, мужчына хацеў схавацца ад пераследу, даведаўшыся аб ператрусе. Яго затрымалі і заключылі пад варту. У мужчыны пры сабе выявілі рэчыва. Меркавана — наркотык. Мужчына раскаяўся ў зробленым і даў прызнальныя паказанні. Яму пагражае да дванаццаці гадоў пазбаўлення волі.