Новости

На месцы дзіцячага садка ў Гродне з’явіцца хостэл і праваслаўная капліца

Былы дзіцячы сад па вул. Міхася Васілька, 5 у Гродне рэканструююць пад хостэл і праваслаўную капліцу. Там размесціцца «Гродзенскае дабрачыннае таварыства» — дабрачынная арганізацыя, створаная Гродзенскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы. Пра гэта паведамілі на сайце гарвыканкама.

Два паверхі будынка зойме хостэл на 13 месцаў. На першым паверсе таксама будзе праваслаўная капліца з малельнай залай на 30 чалавек. Мансардны паверх зойме адміністрацыйны блок на дзевяць працоўных месцаў.

На ўчастку таксама ёсць гараж, гаспадарчы корпус, гасцявыя паркоўкі, гульнявая пляцоўка для дзяцей, альтанка, пляцоўка для ціхага адпачынку, пляцоўка для размяшчэння кантэйнераў ЦБА, пешаходныя дарожкі, тратуары.

«Гродзенскае дабрачыннае таварыства» дапамагае шматдзетным сем’ям сабраць дзяцей у школу. Падтрымалі ініцыятыву аказання псіхалагічнай дапамогі людзям з рассеянным склярозам. Арганізоўвалі праект па аказанні псіхалагічнай дапамогі бацькам, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Захаваюць гістарычныя коміны

Пры рэканструкцыі заменяць агароджу. Таксама міжпаверхавыя драўляныя перакрыцці па бэльках заменяць на аналагічныя бетонныя. Будынак уцяпляць і абліцуюць гіпсакардонам. Усталююць драўляныя дзверы і шклопакеты. Пры рамонце даху гарышча рэканструююць пад мансардны паверх з захаваннем гістарычных цагляных комінаў.

Грамадскія абмеркаванні праекта пройдуць у жніўні-верасні 2021 года. Рашэнне пра яго прымуць у лістападзе таго ж года.

Гісторыя будынка

Будынку на Васілька, 5 — 114 гадоў. Паводле адных звестак, тут раней была яўрэйская малітоўная школа, паводле іншых — дом належаў буйному памешчыку Кандратовічу. На месцы суседняга консульства Літвы раней месціўся млын.

З 1950 года на Васілька, 5 былі дзіцячыя яслі-сад № 1. Побач з імі пабудавалі невялікае памяшканне, там быў гаспадарчы блок — пункт прыгатавання ежы і пральня.

У 2018 годзе дзяржава аддала памяшканні разам з тэрыторыяй у 25 сотак праваслаўнай царкве ў бязвыплатнае карыстанне.

Праваслаўны святар Павел Сяргееў марыць пабудаваць на гэтым месцы сацыяльны цэнтр і пякарню.

Чытайце таксама: «Васильки» и «Пчела». Православный священник мечтает построить социальный центр и пекарню в Гродно

Падзяліцца

Апошнія запісы

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024

У Гродне за падпіскі ў Telegram асудзілі непаўналетнюю

Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024