Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

“З-за неабыякавасці гродзенцаў” крама “Ратушный” адкрылася зноў - Hrodna.life - навіны Гродна

Гродзенская крама «Ратушный» на вуліцы Савецкай, 1, якую закрылі ў канцы чэрвеня, 26 жніўня зноў адкрылася. Тэрыторыя крамы паменшылася, а ў памяшканні кафетэрыя адкрыецца аптэка, піша «Вечерний Гродно».

Пачаткова планавалася, што «Ратушный» пераедзе ў памяшканне былой крамы «Связной» каля крамы «Баторыя». Але па словах дырэктара «ГроднаГандальСэрвіс» (уласніка крамы) Уладзіміра Сычэўскага змяніць планы прыйшлося з-за «неабыякавасці гродзенцаў, якія пастаянна прыходзілі ў краму за пакупкамі».

“З-за неабыякавасці гродзенцаў” крама “Ратушный” адкрылася зноў
Крама «Ратушный».

У «новай» краме паменшылася плошча. Раней «Ратушный» займаў 300 кв.м, зараз 130 кв.м. На астатняй тэрыторыі размясцілі гандлёвую кропку абутку ад гродзенскай фабрыкі «Нёман». У памяшканні былога кафетэрыя адкрыюць аптэку.

«Ратушный» будзе працаваць штодзённа з 9:00 па 19:00 (у выхадныя да 18:00).

Што было раней у гэтым будынку?

Крама «Ратушный» знаходзіцца па адрасе вул. Савецкая, 1. Пры каралі Стэфане Баторыі на гэтым месцы знаходзілася карчма. У XVIII стагоддзі - палац Сангушак, які пазней перайшоў да Антонія Тызенгаўза. У сутарэннях будынка знаходзіліся гродзенскія вінныя паграбы, а зараз — прыватная пякарня.

На пачатку ХХ стагоддзя ў будынку былі жылыя кватэры, крамы абутку, бакалеі і каланіальных тавараў, аптэка Клінкаўштэйна, банкаўская кантора, а таксама фотамайстэрня Лейбы Гельгора.

У міжваенны перыяд тут знаходзілася прадстаўніцтва фірмы «Зінгер», крама адзення «Мадэрн», крама ровараў і матацыклаў, радыё-фотапаратуры і электратавараў, а таксама турбюро «Орбіс».

У савецкія часы тут адкрылі дыетычную сталовую, а пасля краму «Игрушки».