Ватыкан прызначыў новага арцыбіскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Кіраўніком каталікоў Беларусі стаў Юзаф Станеўскі.
Аб прызначэнні паведаміла прэс-служба Ватыкана. Да прызначэння Станеўскі быў дапаможным біскупам Гарадзенскай дыяцэзіі, яшчэ раней — рэктарам Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Іосіф Станеўскі нарадзіўся ў вёсцы Занявічы Гродзенскага раёна. Яму 52 гады.
13 жніўня 2020 года біскуп Юзэф Станеўскі заклікаў казаць блізкім праўду, а падзеі ў Беларусі параўнаў з братазабойствам Каіна. «Што МЫ робім з сынамі і дочкамі нашай Маці-Беларусі?!», — запытваў ён і заклікаў дараваць.
Да прызначэння Станеўскага часовым Апостальскім адміністратарам быў біскуп Казімір Велікаселец. Ён стаў ім пасля адстаўкі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча 3 студзеня ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту.
Да гэтага Кандрусевіча не ўпускалі у Беларусь нібыта ў сувязі з несапраўдным пашпартам. Раней ён асудзіў гвалт пасля выбараў у 2020 годзе.
Чытайце таксама:
У канцы жніўня 2020 года ў Беларусі памяняўся і кіраўнік праваслаўнай царквы. Мітрапаліта Паўла змяніў на пасадзе епіскап Барысаўскі і Мар'інгорскі Веніямін.
Чытайце таксама:
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…