Навіны

«Гродна Азот» прадае будынак. Там можа з’явіцца гандлёвы або адміністрацыйны аб’ект

Блок абслугоўвання па вул. Томіна, д. 18/1 у комплексе з сістэмай дыспетчарскага кіравання і збору дадзеных у цеплавузлах прадае «Гродна Азот». Аб’ект каштуе 125 841 рублёў. Паўторныя электронныя таргі пройдуць з паніжэннем кошту на 80%. Гэта значыць, кошт можа знізіцца да 25 169 рублёў. Пра гэта напісалі на сайце прадпрыемства.

Прыкладна за такую ж суму з аўкцыёну прадалі памяшканне ў будынку па вул. Горкага, 3−2.

Плошча блока абслугоўвання — 1 351,8 кв. м. Гэта трохпавярховы будынак з цокальным паверхам. У комплекс маёмасці ўваходзіць сістэма дыспетчарскага кіравання і збору дадзеных у цеплавузлах. З будынкам прадаюць зямельны ўчастак плошчай 0, 0738 га.

Будынак размешчаны на тэрыторыі шматкватэрнай жылой забудовы. Побач з ім — тры інтэрнаты «азотаўцаў» на вул. Томіна, 14, вул. Томіна, 16, вул. Томіна, 20. Будынак ужо спрабавалі прадаць у ліпені 2021 года.

Блок абслугоўвання прадаюць з умовай захавання мэтавага прызначэння, а таксама з магчымасцю яго рэканструкцыі пад аб’екты адміністрацыйна-гаспадарчага, гандлёвага, культурна-відовішчнага прызначэння, грамадскага харчавання, аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг.

Электронныя таргі адбудуцца 28 верасня на электроннай гандлёвай пляцоўцы аператара www.et.butb.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024