Навіны

У Скідзелі хацелі ўсталяваць альтанку да Дажынак. Але потым перадумалі

Закрытую драўляную альтанку хацелі даставіць у Скідзель на пляцоўку фестывалю і «кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021». Яго замаўляў Слонімскі лясгас. Дзяржзакупка павінна была адбыцца да 16 верасня, але потым яе адмянілі, паколькі яна «з'явілася па тэхнічнай памылцы».

У Скідзель збіраліся купіць альтанку памерам 8×4,5 м. Падлога планавалася з габляванай дошкі, сцены — з прафіляванага бруса. Усе драўляныя элементы павінны былі мець суцэльную апрацоўку дэкаратыўнымі ахоўна-аздобнымі складамі для цяжкіх умоў эксплуатацыі. Імі палічылі высокую вільготнасць, грыбок, цвіль і насякомых.

Заказчыкі падрыхтавалі эскіз, але да дзяржзакупкі яго не прыклалі. Кошт альтанкі - 40 000 BYN. Яе планавалі купіць за ўласныя сродкі. У кошт тавару ўваходзілі дастаўка, зборка і ўстаноўка.

Тэрмін службы альтанкі павінен быў складаць не менш за тры гады. Гарантыйны тэрмін — не менш за адзін год.

9 верасня з’явілася паведамленне аб тым, што арганізацыя адмяняе дзяржзакупку, паколькі яна «размешчана ў выніку тэхнічнай памылкі». Датэлефанавацца і ўдакладніць дэталі ў Hrodna.life не атрымалася — па пазначаным тэлефоне не знялі трубку.

Таксама да Дажынак закупілі прэзентацыйныя таблічкі з указаннем сямі прадпрыемстваў і валанцёраў. Каштавалі яны 450 рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024