Не будуць зносіць казармы, каб захаваць дрэвы. Як вырашылі забудоўваць Фолюш і калі пачнуць

Будаваць мікрараён на месцы закінутага ваеннага гарадка № 15 на Фолюшы вырашылі пачаць гэтай вясной. Дэталёвы праект забудовы прэзентавалі 26 студзеня ў Гродзенскім гарвыканкаме. Новабудоўлі з’явяцца ў раёне вуліц Соламавай, Фолюш, Хвойнай і ракі Ласасянкі. Забудоўшчык плануе максімальна захаваць дрэвы і зменіць канфігурацыю некаторых дамоў з улікам апытання жыхароў новых дамоў на Лідскай.

Тэрыторыя забудовы будзе паміж шматкватэрнай жылой забудовай на поўначы і ўсходзе, камунальнай забудовай уздоўж вуліцы Суворава, рэчкай Ласасянкай і дзейнай вайсковай часткай, ад парку на месцы былых агародаў «Шанхая» да АЗС «Беларуснафта» на Соламавай і помніка ваеннапалонным «Шталага».

Будаўніцтва мікрараёна плануюць пачаць у красавіку-траўні 2022 года, піша «Вечерний Гродно». Пад забудову пойдзе 84,7 гектараў. Раней будаўніцтва збіраліся пачаць у канцы 2021 года.

Усяго пабудуюць 17 жылых дамоў агульнай плошчай 138,3 тысяч кв. метраў. У іх будзе 1002 трохпакаёвых, 845 двухпакаёвых і 145 аднапакаёвых кватэр. Мяркуюць, што пасля здачы ў эксплуатацыю раёна там будзе жыць 5,2 тысяч чалавек.

Праект будучага мікрараёна на Фолюшы. Фота: «Вечерний Гродно»

Самы нізкі будынак будзе ў тры паверхі. Самыя высокія — два будынкі па 16 паверхаў. Яны размесцяцца ў цэнтры забудовы. У іх адкрыюць дзіцячую і дарослую амбулаторыі.

Каля зоны адпачынку ля Ласасянкі ўзвядуць тры дамы-«змейкі». Яны будуць вышынёй у 5−7 паверхаў і з больш сечанымі выгінамі, чым у «змейках» на Лідскай. Да такога рашэння прывяло апытанне жыхароў такіх дамоў на Лідскай.

Дзіцячы садок і пачатковая школа будуць сумешчанымі. Аб’ект разлічваюць на 500 дзяцей. Ён з’явіцца каля ўжо заселеных трох дамоў-«свечак» у канцы вуліцы Фолюш перад школай № 37. Асобна новай школы вырашылі не будаваць — па падліках, павінна хапіць існуючай.

Праект будучага мікрараёна на Фолюшы. Фота: «Вечерний Гродно»

Пры праектаванні вырашылі максімальна захаваць тыя зялёныя насаджэнні, якія ёсць, патлумачыў забудоўшчык «Гроднажылбуд». Праз гэта адмовіліся ад зносу некаторых былых казармаў, каб цяжкай тэхнікай не пашкодзіць дрэвы.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024