Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы паводле рэйтынгу Webometrics Ranking of World Universities заняў пятае месца сярод 57 ВНУ Беларусі. У сусветным спісе ГрДУ займае 3903 месца.

Купалаўскі ўніверсітэт заняў 3903 месца сярод сусветных ВНУ. Раней гэты паказчык быў вышэй
Галоўны корпус Гродзенскага Дзяржаўнага ўніверсітэіта імя Янкі Купалы. Фота: Hrodna.life.

Па якіх паказчыках ранжыруюць ВНУ

Рэйтынг Webometrics Ranking of World Universities існуе з 2004 года. Яго складае іспанская даследчая лабараторыя Laboratorio de Internet. WRWU ​​абнаўляюць двойчы ў год — у студзені і ліпені. Вышэйшыя навучальныя ўстановы ранжыруюцца па чатырох паказчыках. Яны характарызуюць узровень навуковых публікацый і прысутнасць універсітэтаў у сусветнай інтэрнэт-прасторы. Складаюць рэйтынг паводле колькасці цытавання навуковых прац.

WRWU не адлюстроўвае ўзровень адукацыі ўстановы, а таксама не ўлічвае ўзровень прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ і агульную вытворчасць працыю. Акрамя гэтага ў Webometrics адсутнічае паказальнік інтэрнацыяналізацыі ўніверсітэта.

На якіх месцах іншыя гродзенскія ВНУ

Гродзенскі медычны ўніверсітэт займае сёмае месца сярод беларускіх ВНУ ў рэйтынгу WRWU. У свеце Гродзенскі медуніверсітэт на 4774 месцы. Гродзенскі аграрны ўніверсітэт займае 23 пазіцыю сярод беларускіх ВНУ і 8264 сярод сусветных.

На першым месцы сярод беларускіх ВНУ — Беларускі Дзяржаўны Універсітэт, а на другім — Беларускі Нацыянальны Тэхнічны Універсітэт.

За чатыры гады ГрДУ апусціўся на адну пазіцыю. У 2018 годзе ён займаў чацвёртую пазіцыю сярод беларускіх ВНУ.