У гімназію №2 Гродна і СШ №41 Гродна закупаюць квадракоптары і складнікі да яго. На ўсё выдаткуюць 17 285.32 рублёў.
Што атрымае кожная ўстанова адукацыі?
- Квадракоптар BetaFPV Cetus X (Pro) FPV або аналаг,
- Пульт кіравання – два камплекты,
- VR-акуляры – два камплекты,
- Акумулятарная батарэя для БПЛА – чатыры камплекты,
- Набор бескалектарных матораў – чатыры камплекты,
- Набор запасных вінтоў – чатыры камплекты.
Закупку арганізуюць Міжгаліновы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый горада Гродна. Квадракоптар і складнікі купляюць з розных крыніц.
Раней у прэс-службе Мінадукацыі паведамлялі, што беларускіх школьнікаў восьмых і дзявятых класаў будуць вучыць кіраваць БПЛА. У школах з’явіўся факультатыў “Асновы кіравання квадракоптарам”.
Навыкі, набытыя ў працэсе навучання, дапамогуць асвоіць інжынерную прафесію. Дысцыпліна ўводзіцца “з мэтай папулярызацыі інжынерных прафесій і прыцягнення школьнікаў да тэхнічнай творчасці”.
Чытайце таксама: Для гродзенскіх дзяцей купяць квадракоптары. А так яны пад забаронай


