У Гродне планавалі перасадзіць міліцыю на ровары, усталяваць помнік Багдановічу, а таксама пабудаваць пешаходны мост праз Нёман. Hrodna.life паглядзеў, якія праекты задумвалі рэалізаваць у Гродне, але «штосьці пайшло не так».

Міліцыю хацелі перасадзіць на веласіпеды

З 1991 да 2006 года ў Гродне існавала конная міліцыя. Яна патрулявала цяжкадаступныя месцы ў горадзе і прыгарадзе: Пышкі, Румлёўскі парк, набярэжную, дачы. Пасля ліквідацыі коннага ўзвода, міліцыю планавалі перасадзіць на веласіпеды. У 2008 годзе супрацоўнікі патрулявалі на веласіпедах лясныя сцежкі, але такі від патрулявання не прыжыўся. Пазней да ідэі яшчэ некалькі разоў вярталіся, але без поспеху.

У 2022 годзе на веласіпедах пачалі патруляваць у Лідзе і Гомелі.

З Пышкоў у «Прывал» хацелі пабудаваць пешаходны мост

Пешаходны мост праз Нёман з Пышкоў на базу адпачынку «Прывал» планавалі пачаць будаваць летам 2019 года.

Агульная даўжыня моста павінна была складаць 190 метраў, а шырыня 4,75 метры. Яго планавалі ўзвесці з веласіпеднай сцежкай.

Планавалі, але не рэалізавалі. Якія гродзенскія праекты так і застаюцца на паперы
Праект пешаходнага моста. Крыніца: grodnonews.by

Прапускная магчымасць паласы пешаходнага руху — 4 тысячы чалавек у гадзіну, веласіпеднага руху — 300 адзінак у гадзіну.

Мост так і не пачалі будаваць. Затое ўнеслі ў генплан горада на 2030 год ідэю іншага пешаходнага моста праз Нёман — у цэнтры горада. Ён мае паўстаць у 2025−2030 гг і злучыць вуліцу Рабочую, каля Старога замка, з раёнам рачнога порта на супрацьлеглым беразе.

Рыбацкую вёску і яхт-клуб хацелі адкрыць на Гродзенскім моры

У 2018 годзе Гродзенскі аблвыканкам зацвердзіў генеральны план развіцця вадасховішча Гродзенскай ГЭС, якое часам называюць Гродзенскім морам. Там планавалі ўпарадкаваць пляжы, зрабіць рыбацкую вёску, яхт-клуб, дэндрапарк, пракат катамаранаў. Рэалізавоўваць гэты праект так і не пачалі.

Планавалі, але не рэалізавалі. Якія гродзенскія праекты так і застаюцца на паперы
Гродзенскае мора. Фота: Hrodna.life

Яшчэ адна платная паркоўка

У 2017 годзе на вуліцы Вялікай Траецкай планавалі адкрыць другую платную паркоўку — ля крамы «Абухава». Грошы ад аплаты павінны былі ісці наўпрост у гарадскі бюджэт на добраўпарадкаванне, рамонт стаянак, азеляненне. Аднак ідэю тады не рэалізавалі. У пачатку 2020 пра платную паркоўку ўзгадалі. Ішла гаворка, што ёй патрэбны гаспадар, які б адлічваў ў гарадскі бюджэт 70% выручкі. Але дэталёвых рашэнняў на гэты конт не было.

У красавіку 2022 года пра платную стаянку на Вялікай Траецкай сказаў начальнік абласной ДАІ Генадзь Бяляўскі. Пакуль жа і першая платная стаянка ў Гродне працуе з перабоямі: час ад часу сістэма псуецца, не прымае грошы і паркоўка робіцца часова бясплатнай.

На Индурском шоссе мог появиться второй троллейбусный парк

До 2013 года в Гродно хотели построить второе троллейбусное депо. Под строительство даже выбрали площадку в 4 га в микрорайоне Вишневец на пустыре рядом с АЗС-6, возле Индурского шоссе. Депо планировали строить за счет средств областного бюджета.

Былі думкі аб будаўніцтве крэматорыя

Пра тое, што гарадскія могілкі вычэрпалі рэсурс, казалі ў 2018 годзе. Да 2030 года неабходна заняць яшчэ 100 гектараў зямлі, каб яны маглі функцыянаваць. Пра магчымае будаўніцтва крэматорыя казалі яшчэ ў пачатку 2000-х, але будаўніцтва стрымлівалі высокія кошты. У генплане Гродна да 2030 года замацавалі будаўніцтва крэматорыя, куды можна будзе адпраўляць ад 30% да 50% памерлых. Але генплан толькі акрэслівае неабходнасць. Ці пабудуюць у Гродне крэматорый — невядома.

Якія помнікі не з’явіліся ў Гродне

«Вянок» адправілі на дапрацоўку і на гэтым гісторыя скончылася

багдановіч
Праект бюста Максіма Багдановіча. Фота: vgr.by

У 2011 годзе, да 120-годдзя са дня нараджэння Максіма Багдановіча, у Гродне планавалі ўсталяваць помнік паэту. Яго хацелі размясціць побач з фонтанам, недалёка ад дома-музея Багдановіча.

Тады аб’явілі конкурс. Мастакі і скульптары прадставілі журы каля 20 ідэй. Камісія, у склад якой увайшлі спецыялісты па градабудаўніцтве, архітэктуры і культуры, абралі скульптурную кампазіцыю «Вянок». Яе прадставіў калектыў мінскіх мастакоў на чале з Леанідам Гумілеўскім. Кампазіцыю адправілі на дапрацоўку, каб бюст арганічна глядзеўся з усіх бакоў. На гэтым гісторыя скончылася, а помнік паэту так і не ўсталявалі.

Атрымаў замову, зрабіў праект, але пра скульптара забылі

У пачатку 1990-х гродзенскі скульптар Анатоль Салятыцкі атрымаў замову ад Гродзенскага гарвыканкама на распрацоўку праекта бюста і памятнай дошкі ў гонар паэта Лейбы Найдуса. Помнік планавалі ўсталяваць на вуліцы імя паэта ў Гродне.

Праект скульптара прадугледжваў бюст з бронзы і гранітную пліту з надпісамі на беларускай мове і іўрыце. Майстар выканаў замову, але гарадскія чыноўнікі не захацелі прымаць працу.

Планавалі, але не рэалізавалі. Якія гродзенскія праекты так і застаюцца на паперы
Скульптар Анатоль Салятыцкі і бюст Лейбы Найдуса. Фота: Hrodna.life

«Самае крыўднае, што ў 1990-х я выканаў працу, а пра мяне забылі. І гэта негледзячы на тое, што ўсе дакументы былі аформлены. Сёння ў мяне ўвесь праект на руках, засталося толькі адліць бюст. Але каб усё рэалізаваць, патрэбна $ 4 тыс.», — распавядаў майстар Hrodna.life у 2018 годзе.

Чытайце таксама: Памятник на могиле Найдуса стоял до последнего: в Гродно нашли неизвестные снимки уничтоженного еврейского кладбища

Шыльду паўстанцам усталявалі, а Каліноўскаму не

У 1993 годзе Гродзенскі гарвыканкам зацвердзіў размяшчэнне ў горадзе дзвюх мемарыяльных шыльдаў. Яны мелі быць прысвечаны паўстанню 1863−64 гадоў. Адну з іх усталявалі на чыгуначным вакзале, а пра другую забыліся.

Планавалі, але не рэалізавалі. Якія гродзенскія праекты так і застаюцца на паперы
Мемарыяльная дошка зробленая з дуба, прысвечана паўстанцам 1863−64 гадоў. Знаходзіцца каля чыгуначнага вакзалу. Аўтар Уладзімір Панцялееў

Другая шыльда, якую не ўсталявалі, была прысвечана Кастусю Каліноўскаму. Скульптар Уладзімір Панцялееў зрабіў эскіз шыльды, які ў яго захаваўся дагэтуль. Яе планавалі ўсталяваць на вуліцы Савецкай, 7. Там знаходзілася кватэра, у якой адбываліся таемныя сустрэчы паўстанцаў. Тут неаднаразова бываў і сам Каліноўскі.

В 2018 году Солятыцкий обратился в горисполком с проектом. Ему ответили, что готовы поставить бюст, но у города нет средств.

«Самое обидное, что в 1990-х я выполнил работу, а обо мне забыли. И это несмотря на то, что все документы были оформлены. Сегодня у меня весь проект на руках, осталось только отлить бюст. Но чтобы все реализовать, нужно $ 4 тыс.», — рассказывал мастер Hrodna.life в 2018 году.

Першы крыты басейн у Гродне дасюль не адрамантавалі

Басейн «Лазурный» на плошчы Савецкіх пагранічнікаў - першы крыты басейн Гродна. Яго адкрылі ў 1973 годзе для супрацоўнікаў завода карданных валаў, карысталіся ім і іншыя гродзенцы. Басейн закрылі ў 2013 годзе з прычыны аварыйнага стану. За гады

Будынак некалькі разоў выстаўлялі на аўкцыён. Яго прадалі толькі ў 2018 годзе за 1157 рублёў (на той момант — $ 542). На таргі тады падалі ўсяго адну заяўку. Хто стаў новым гаспадаром аб’екта, не паведамлялася. Басейн абяцалі адрамантаваць і адкрыць у 2021 годзе. Але новы ўласнік з задачай не спраўляўся, будаўнічыя працы так і не пачалі. Тэрмін дамовы з уласнікам заканчваецца ў снежні 2022 года.

У чэрвені 2022 года ў закінутым будынку адбылася выстава авангарднага мастацтва «Какі-малякі» У ліпені 2022 года ў будынку басейна адбыўся пажар — загарэлася смецце.