Указ аб узнагароджанні галоўнага пракурора горада Уладзіміра Клішына 15 лютага падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Таксама ордэнам «За службу Радзіме» III ступені ўзнагародзілі генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа.
Узнагароды яны атрымалі «за асаблівыя заслугі ва ўмацаванні дзяржаўнай бяспекі і барацьбу са злачыннасцю, плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць», піша Telegram-канал «Право им**т».
Уладзіміру Клішыну 52 гады, нарадзіўся ў Гродне. Скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы ў 1995 годзе па спецыяльнасці «правазнаўства».
На пасаду пракурора горада ўступіў у 2013 годзе пасля аб’яднання пракуратур Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў у чыне старэйшага дарадцы юстыцыі. Да таго ўзначальваў пракуратуру Кастрычніцкага раёна. Працу ў пракуратуры пачынаў як стажор памочніка пракурора Ленінскага раёна.
З 2014 года Клішын — сябра Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў ад Дамброўскай выбарчай акругі (№ 8).
Пасля выбараў 2020 года ў жніўні сустракаўся з працаўнікамі «Гродножилстроя», яікя пратэставалі, выступаў перад калектывам «Хімвалакно». Па заявах Уладзіміра Клишина былі прызнаныя экстрэмісцкімі шэраг гродзенскіх Telegram-каналаў, у тым ліку былы канал Hrodna.life.
У ліпені 2021 года пракурор выдаў афіцыйнае папярэджанне галоўнаму рэдактару Hrodna.life Аляксею Шоту пра адказнасці за парушэнне артыкула 23.5, 198−1 і 361 КаАП і артыкула 361−4 Крымінальнага кодэкса (парушэнне закона аб СМІ, заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Таксама па пазове Уладзіміра Клішына суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі «Цэнтра гарадскога жыцця» і ТАА «Гродно Лайф Медиа».
Выступаў у ролі дзяржабвінаваўцы на працэсах па справах прызнанага палітвязнем Канстанціна Паляка і Дзмітрыя Зімніцкага, абскарджанні прысуду Вадзіму Плаўскаму.
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…