Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенскія ўлады арганізуюць "Казюкі" і святкаванне Масленіцы ў цэнтры - Hrodna.life - навіны Гродна

Кірмаш «Казюкі» ўлады вырашылі арганізаваць на Савецкай плошчы 5 сакавіка. У гэты ж дзень на плошчы Леніна зладзяць гарадскую Масленіцу.

У рамках кірмашу арганізатары правядуць «Прысвячэнне у майстра» і «Праходжанне праз „Браму поспеху“». З 2022 года гарадскія ўлады вырашылі кожную кірмаш прысвячаць асобным традыцыйнаму рамяству.

Сёлета тэмай выбралі мастацкую разьбу па дрэве, паведаміла дзяржустанова «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры». На кірмашы ўладкуюць канцэртную пляцоўку і аформяць яе паводле абранай тэмы. Цэнтральнае месца вылучаць пад продаж вырабаў з дрэва, правядуць майстар-класы па мастацкай апрацоўцы дрэва, «прымуць у майстры» маладога майстра-дрэваапрацоўшчыка. Таксама на выставе будуць прадаваць вырабы са скуры і дрэва, саломы і гліны.

Кірмаш будзе працаваць з 10.00 да 16.00, уваход вольны. У 12.00 правядуць ўрачыстае адкрыццё.

Чытайце таксама: «Начинали с 20 ремесленников, а сегодня их сотни». Организатор первых «Казюков» о возрождении ярмарки в Гродно

Масленіца ў Леніна

У той жа дзень на плошчы Леніна ўлады вырашылі адзначыць Масленіцу. У 2022 годзе народнае свята заканчэння зімы прыпадае на 6 сакавіка (паводле традыцыі - за 56 дзён да праваслаўнага Вялікадня).

  • З 10.00 да 17.00 на Леніна будзе працаваць адкрытая зона грамадскага харчавання.
  • У 11.30 узнагародзяць пераможцу конкурсу дызайнерскі елак ад гарадскіх прадпрыемстваў. Конкурс ладзілі ў парку Жылібера на Новы год.
  • З 11.45 да 16.00 на плошчы будзе канцэрт. Для ўдзелу ў ім запрасілі артыстаў з Мінска і Гродна, кавер-групы «Cosa Nostra» і «HIT Hunter», правядуць «Сілавое шоу» і шоў «Асаблівы дзень». Плануюць таксама конкурсы і інтэрактыў.
  • З 11.30 да 16.00 у парку Жылібера будзе працаваць пляцоўка «Азбука здароўя», фотазоны, алея масленічных лялек, пляцоўкі ад прадпрыемстваў і ўстаноў Гродна, анімацыйна-гульнявыя праграмы.

Арганізатары мерапрыемстваў - Гродзенскі гарвыканкам і ДУ «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры».

Чытайце таксама: