На галоўных плошчах горада сабраліся гарадзенцы для сустрэчы вясны. Іх чакалі канцэртныя пляцоўкі, павільён з ежай і гульні ў парку.

На плошчы Леніна і ў парку Жылібера — Масленіца

Песні на трох мовах, рамесная выстава і шашлыкі з блінамі. У Гродне прайшлі Казюкі і Масленіца
На плошчы Леніна ў Гродне святкуюць Масленіцу

На плошчы размясціліся кафэ са столікамі для наведвальнікаў і канцэртная пляцоўка. Са сцэны гучалі песні на рускай, англійскай і беларускай мовах. Прадавалі шашлыкі і бліны з рознымі начынкамі. Цана на бліны — ад 70 капеек да 1,5 рубля. На месцы ў павільёнах бліны не пяклі. Затое можна было назіраць як гатуюць дранікі, плоў і каўбаскі.

У парку Жылібера прадавалі кукурузу і цукровую вату. Да павільёнаў з гэтымі прысмакамі стаялі чэргі. Прадпрыемствы горада прапаноўвалі сваю прадукцыю ў намётах: ад каўбас мясакамбіната да паштовак ад Белпошты.

Дзяржаўныя і адукацыйныя ўстановы Гродна прадставілі свае калектывы з песнямі і інтэрактыўнымі гульнямі. ГрДУ імя Янкі Купалы арганізаваў пляцоўку для гульні ў футбол і караоке. Яшчэ тут гралі на акардэоне і спявалі народныя песні. Аніматары на хадулях і ў касцюмах роставых лялек фатаграфаваліся з дзецьмі.

На Савецкай плошчы — Казюкі

На плошчы размясцілася рамесная выстава. Майстры прапаноўвалі вырабы з дрэва, вязаныя цацкі, лялек і ўпрыгажэнні. Побач з гродзенскімі рамеснікамі гандлявалі і прыезджыя — як мінімум, са Свіслачы і Слоніма.

Ахвочыя маглі набыць вербачкі і кветкі. Яны каштавалі ад 3, 4 да 8 рублёў. Брошкі ў падарунак да 8 сакавіка прадавалі па кошце ад 10 рублёў.

Папулярнасцю ў пакупнікоў карысталіся кухонныя дошкі з дрэва. Але больш за ўсё людзей сабралася каля прылаўкаў з драўлянай зброяй — мячамі і аўтаматамі.

Песні на трох мовах, рамесная выстава і шашлыкі з блінамі. У Гродне прайшлі Казюкі і Масленіца
Гульнявыя і забаўляльныя зоны свята ў парку Жылібера