Рамонт на вуліцы Ажэшкі плануюць скончыць у канцы красавіка — пачатку траўня 2022 года. Дакладная дата будзе залежаць ад умоваў надвор’я. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Гродно Плюс».
![Рамонт вуліцы Ажэшкі скончаць у канцы красавіка. Але ўсё будзе залежаць ад надвор’я](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/03/remont-ulicy-ozheshko-dorozhnye-raboty-02-800x450.jpg)
Зараз адбываецца добраўпарадкаванне ўчастка побач з Прывакзальнай плошчай. Там змяняцюь наземныя і падземныя камунікацыі. Пазней плануюць заняцца пешаходнымі сувязямі. Таксама ўсталююць газонны і тратуарны борт, пакладуць плітку.
Калі на вуліцы Ажэшкі пачалі рамонт
Комплекснае добраўпарадкаванне на вуліцы Ажэшкі пачалі ў студзені 2022 года. Яно адбываецца на ўчастку паміж вуліцай Леніна і Прывакзальнай плошчай. Паводле плану павінны адрамантаваць і часткова замяніць усе наземныя і падземныя камунікацыі. Пасля — памяняць асфальт, высадзіць новыя дрэвы, хмызнякі і кветкі.
Рух па гэтым фрагменце вуліцы Ажэшкі перакрыты з 21 лютага да 29 красавіка 2022 года.
![Рамонт вуліцы Ажэшкі скончаць у канцы красавіка. Але ўсё будзе залежаць ад надвор’я](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/03/remont-ulicy-ozheshko-dorozhnye-raboty-03-800x450.jpg)
Падчас рамонту ў пачатку сакавіка на вуліцы Ажэшкі спілавалі старыя каштаны. На адным з бакоў праезнай часткі пачалі мяняць камунікацыі і дзеля гэтага высеклі дрэвы. Прадугледжана, што ў межах добраўпарадкавання ім высадзяць замену.
![Рамонт вуліцы Ажэшкі скончаць у канцы красавіка. Але ўсё будзе залежаць ад надвор’я](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/03/Azhjeshka-spilavali-kashtany-5-800x600.jpg)
Чытайце таксама: На Ажэшкі спілавалі старыя каштаны. Ці высадзяць замену?