Мост на вул. Паповіча ў Гродне (Новы мост) пасля закончанага капітальнага рамонту чакае абследаванне. Пасля гэтага выдадуць тэхнічную справаздачу. Абследаванне пройдзе з 9 па 31 кастрычніка.

Гродзенскае гарадское жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць запыт цэнавых прапаноў. Кошт — 13 000 рублёў з гарадскога бюджэту.

Абследаванне павінна выканаць спецыялізаваная арганізацыя, якая мае атэстат на выкананне такіх работ. У справаздачу ўвойдуць рэкамендацыі па рэжыме эксплуатацыі і тэрмін дзеяння вынікаў абследавання.

Паповіцкі мост у Гродне рамантавалі з кастрычніка 2022 года да красавіка 2023 года. Сам мост пабудавалі ў 1972 годзе. Яго даўжыня — 301 м, шырыня — 21 м. Пасля рамонту на мосце ёсць чатыры паласы для руху. Яго прапускная здольнасць — больш за 3000 аўтамабіляў у суткі. Таксама арганізавалі пешаходную і веласіпедную зоны.

Чытайце таксама: