Каранавірус ўсё? Польшча скасоўвае каранцін для прыезджых, у Літве здымуць масачны рэжым

З 28 сакавіка ў Польшчы здымаюць абмежаванні, звязаныя з каранавірусам. Адмяняюць абавязковы каранцін і самаізаляцыю для тых, хто пражывае з хворымі, і каранцін для тых, хто прыехаў з-за мяжы. Таксама адменяць масачны рэжым у памяшканнях, акрамя медустаноў.

Пра зняцце абмежаванняў паведаміў міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі. У выпадку пагаршэння сітуацыі абмежаванні могуць вярнуць.

Пра тое, што кіраўнік ведамства прыме такое рашэнне, неафіцыйна казалі ўжо тыдзень, піша Tvn.pl. Па словах Адама Нядзельскага, можна назіраць выразную тэндэнцыю да зніжэння колькасці тых, хто захварэў. Сярэдні лік штодзённых новых выпадкаў упаў ніжэй за 10 тысяч. Да 28 сакавіка працягваюць дзейнічаць усе абмежаванні.

Ад абавязковага нашэння масак у памяшканнях збіраюцца адмовіцца і ў Літве, піша Delfi.lt. гэта павінна адбыцца ў красавіку, паведаміў віцэ-міністр аховы здароўя Літвы Аўшра Білатэне-Матэюнене.

Нашэнне масак можа застацца рэкамендацыяй. Абавязковы масачны рэжым могуць пакінуць толькі ў сферы аховы здароўя, ва ўстановах апекі і паліятыўнага догляду, у грамадскім транспарце.

Абмежаванні на перасячэнне мяжы Беларусі і Расіі знялі з 18 сакавіка. Гэтая мера дазволіць грамадзянам Беларусі прасцей выязджаць у іншыя краіны транзітам праз Расію. Напрыклад, у Латвію, куды беларускія памежнікі без асаблівай падставы не выпускаюць.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024