Новости

Каля паркоўкі на Траецкай з нуля пабудуюць офісны будынак

Трохпавярховы будынак з падвалам і вальмавым (чатырохсхільным) дахам з’явіцца на 1-й Працоўнай, 8, піша Telegram-канал Urban Hrodna. Будынак узвядуць з нуля. Трэці паверх будзе мансардным.

Новы будынак грамадскага прызначэння хочуць пабудаваць паміж дамамі 6 і 10 (там размешчана піцэрыя «Форно» і кальянная «Штаб») па вуліцы 1-й Працоўнай. Габарытныя памеры будынка ў восях плануюць 7,5 м на 11,9 м.

Размяшчэнне надзела пад будаўніцтва. Скрыншот Urban Hrodna

На паверхах размесцяцца адміністрацыйныя памяшканні, у падвале — тэхнічныя. Да новага будынка падвядуць цеплавыя і электрычныя сеткі, вадаправод, каналізацыю. Прылеглую тэрыторыю добраўпарадкуюць: у планах азеляненне і паркоўка, пракладуць дарожкі.

Паводле альтэрнатыўнага варыянта планавання новы будынак прапануюць абсталяваць міні-кацельняй і як паліва выкарыстоўваць біямасу. Заказчык планаванай дзейнасці - ТАА «ІзалТрэйд».

Архітэктурнае аблічча будынка павінны ўвязаць з прылеглай гістарычнай забудовай. Надзел пад будынак плошчай 0,0215 га размешчаны ў межах зонаў аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Зараз рыхтуюць справаздачу аб ацэнцы ўплыву будаўніцтва на навакольнае асяроддзе (АУНА). Яго падрыхтуюць да 28 красавіка. З 6 красавіка па 7 чэрвеня правядуць сход з абмеркаваннем справаздачы аб АУНА. З 8 чэрвеня па 9 ліпеня ўсю дакументацыю па праекце дашлюць на дзяржаўную экалагічную экспертызу. Рашэнне наконт будаўніцтва прымуць да 19 жніўня.

Як забудоўваюць ўчастак паміж Працоўнай і Вялікай Траецкай

Паблізу нядаўна завяршылі будаўніцтва новага гандлёва-офіснага будынка па Вялікай Траецкай, 37. Інвестар планаваў у яго размяшчэнне ў тым ліку выставачнай залы. У канцы сакавіка там адкрылася кавярня «Цяпло», з сярэдзіны красавіка мусіць запрацаваць бар «Punkroll». Стары дуб у цэнтры двара будаўнікі захавалі.

Стары дуб у двары на Вялікай Траецкай, 37. Фота: newgrodno.by

Сучасны будынак грамадскага прызначэння з’явіўся і на 1-й Працоўнай, 2. У ім планавалі размясціць грамадскае харчаванне і офісы. Дрэвы на надзеле таксама змаглі захаваць і ўпісаць у будынак.

Што будзе з паркоўкай?

Праект дэталёвага планавання цэнтра Гродна, заснаваны на Генплане развіцця горада да 2030 года, прадугледжваў будаўніцтва двухпавярховага паркінга на месцы паркоўкі на Вялікай Траецкай (1-й Працоўнай). Такім чынам прапаноўвалі кампенсаваць запланаванае памяншэнне паркоўкі каля сінагогі.

Гродзенскія гісторыкі звярнуліся да чыноўнікаў з прапановай арганізаваць там не паркінг, а сквер-скансен. Справа ў тым, што на тэрыторыі сучаснай стаянкі фактычна да пачатку XIX ст. функцыянавалі старыя яўрэйскія могілкі. У часы Другой сусветнай вайны там хавалі памерлых вязняў гродзенскага гета № 1. Аўтастаянка і туалет з’явіліся на іх месцы ў савецкі час.

Гарвыканкам пераслаў прапановы распрацоўнікам. Акрамя таго, на пасяджэнні архітэктурна-горадабудаўнічага савета прыйшлі да высновы, што шматузроўневы паркінг на Вялікай Траецкай мэтазгодна не будаваць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024