Навіны

У Гродне заменяць таблічкі «вул. Горкага» на «вул. Філарэта». Нумары дамоў таксама зменяцца

Таблічкі з назвай вуліц і нумароў дамоў на былым фрагменце вул.Горкага ў Гродне заменяць. Назву вуліцы Мітрапаліта Філарэта напішуць на беларускай мове, заўважыў Telegram-канал Urban Hrodna.

Зменіцца нумарацыя на некаторых дамах. Няцотныя дамы стануць цотнымі:

  • вул. Максіма Горкага, д. 3B пераймянуюць у вул. Мітрапаліта Філарэта, 4,
  • вул. Максіма Горкага, Д. 3 пераймянуюць у вул. Мітрапаліта Філарэта, 6,
  • вул. Максіма Горкага, д. 9 пераймянуюць у вул. Мітрапаліта Філарэта, 8,
  • вул. Максіма Горкага, д. 11А пераймянуюць у вул. Мітрапаліта Філарэта, 10,
  • вул. Максіма Горкага, Д. 15 пераймянуюць у вул. Мітрапаліта Філарэта, 14,
  • вул. Максіма Горкага, д. 17 пераймянуюць у вул. Мітрапаліта Філарэта, 16,
  • вул. Максіма Горкага, д. 19 пераймянуюць у вул. Мітрапаліта Філарэта, 18,
  • вул. Максіма Горкага, д. 19А пераймянуюць у вул Мітрапаліта Філарэта, 18А.

Замену правядуць з 8 красавіка па 7 траўня. Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка да 7 красавіка правяла закупку з адной крыніцы. Кошт — 1 090 рублёў з бюджэту.

Як вуліца Філарэта з’явілася замест часткі вуліцы Горкага

Вуліца Мітрапаліта Філарэта з’явілася ў лістападзе 2021 года па рашэнні Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў № 228. Пераназваная частка вуліцы Горкага ад плошчы Антонія Тызенгаўза да скрыжавання з вуліцай 17 верасня і вуліцай Камунальнай. Мітрапаліт Філарэт — ганаровы Патрыяршы Экзарха усяе Беларусі, Герой Беларусі. З 1978 да 2013 года кіраваў Беларускай Праваслаўнай царквой, потым сышоў на пенсію. Памёр 12 студзеня 2021 года.

Чытайце таксама: У Новым Свеце пачалі рамонт 90-гадовага дома. Да яго дабудуюць «двухпавярховы аб’ём»

У верасні гродзенцы збіралі подпісы супраць перайменавання вуліцы. «На працягу апошніх дзесяцігоддзяў мясцовыя ўлады (якія не былі абраныя жыхарамі шляхам выбараў) адкідвалі любыя прапановы па вяртанні назад гістарычных назваў вуліц, заўзята адстойваючы савецкія безаблічныя назвы, ніяк не звязаныя з гарадамі і іх гісторыяй», — пісалі аўтары петыцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024