Бязвізавы рэжым для грамадзян Латвіі і Літвы ўвядзе Беларусь. Гэта адбудзецца апоўначы 15 красавіка. Такі парадак будзе дзенічаць да 15 траўня. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.

Фота: gpk.gov.by, носіць ілюстрацыйны характар
Фота: gpk.gov.by, носіць ілюстрацыйны характар

Грамадзяне Літвы і Латвіі, а таксама асобы з пашпартамі неграмадзян Латвіі, падчас дзеяння новых правілаў змогуць неабмежаваную колькасць разоў перасякаць мяжу. Таксама ім дазволена наведваць памежную зону без пропуску. Для гэтага пры ўездзе ў Беларусь трэба вусна паведаміць памежнікам пра месца і мэты наведвання.

Для ўезда на тэрыторыю Беларусі замежным грамадзянам неабходна мець ПЦР-тэст альбо сертыфікат аб вакцынацыі.

Бязвіз увялі не для ўсіх

Інфармацыя пра тое, што Беларусь разглядае магчымаць увесці бязвівавы ўезд для грамадзян сумежных краін з’явілася 13 красавіка. Такім чынам улады хочуць узмацніць дабрасуседскія адносіны і развіваць уязны турызм.

Гэта тычыцца сумежных Польшчы, Літвы і Латвіі. Але дазвол далі толькі для грамадзян Латвіі і Літвы. Раней для ўезда на тэрыторыю Беларусі ім была патрэбна віза (за выключэннем бязвізавай зоны «Брэст — Гродна»).

Чытайце таксама: Беларусь хоча развіваць добрасуседскія адносіны з «непрыязнымі» краінамі. Пачнуць з пашырэння бязвізу

Пасля зняцця абмежаванняў замежнікаў у Беларусі стала больш: едуць перадусім з Латвіі і Літвы

Абмежаванні на перасячэнне беларускай мяжы знялі 3 красавіка 2022. Іх увялі 21 снежня 2020 года. За рэдкімі выключэннямі выезд з краіны быў абмежаваны. Афіцыйнай прычынай называлі прадухіленне распаўсюджвання ў Беларусі COVID-19.

Пасля адмены абмежаванняў замежнікі з сумежных краін Еўрасаюза пачалі часцей ездзіць у Беларусь. У перыяд з 3 па 10 красавіка іх стала больш на 30% у праўнанні з тыднем раней. Большасць з іх — грамадзяне Літвы і Латвіі.

Чытайце таксама: