Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Наколькі глыбокі крызіс у Беларусі? Экспертка з Гродна распрацавала адмысловы індэкс - Hrodna.life - навіны Гродна

Гродзенка Алеся Руднік, даследчыца Цэнтра новых ідэй, і Генадзь Коршунаў, былы дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН, распрацавалі першы ў Беларусі індэкс, які дазваляе комплексна ацаніць беларускі крызіс. Што такое рэзільентнасць і як доўга трэба будзе вырашаць наступствы крызісу, аўтары распавялі падчас анлайн-прэзентацыі.

Індэкс рэзільентнасці склалі на падставе ацэнак 39 экспертаў. Гэта супрацоўнікі недзяржаўных даследчыцкіх цэнтраў, незалежныя аналітыкі, эканамісты, палітолагі, сацыёлагі і медыяэксперты. Вынікі даследавання былі гатовыя ў студзені 2022.

Резільентнасць — здольнасць чалавека, арганізацыі альбо краіны перажываць крызісы, рыхтавацца да іх, аднаўляцца пасля іх і адаптавацца.

Ацэньваць краіну як складаную сістэму

Індэкс падзялілі на чатыры сферы: палітыка, эканоміка, соцыум і інфармацыя. У кожнай сферы 18 накірункаў і 77 паказальнікаў. Кожны паказальнік эксперты ацэньвалі па шкале ад «-5» (самы горшы стан) да «+5» (самы рэзільентны стан).

Беларусь у індэксе разглядаецца як складаная сістэма. Усе сферы ўзаемазвязаныя паміж сабой. Напрыклад, крызіс пандэміі каранавіруса нельга назваць крызісам выключна ў ахове здароўя. А палітычны крызіс гэта не толькі крызіс палітычнай сферы. Яны выходзяць за межы і закранаюць іншыя накірункі дзейнасці краіны, напрыклад эканоміку.

Унутраная палітыка і ўмовы працы для СМІ - на грані калапсу

Самыя ўразлівыя сферы — палітычная (-2,75) і інфармацыйная (-2,46). «Яны знаходзяцца на грані калапсу», — лічыць Алеся Руднік.

Гэта звязана з рэпрэсіўнымі дзеяннямі ўладаў у адносінах да насельніцтва. Накірунак унутранай палітыкі эксперты ацанілі ў -4,55. Агулам такую палітыку ацанілі як агрэсіўную.

Умовы працы медыя ў Беларусі эксперты ацанілі на -4,67. Гэта вынікае з няспынных рэпрэсій у адносінах да супрацоўнікаў незалежных медыя, цэнзуры і прававых умоваў для працы журналістаў. Узровень журналісцкай этыкі дзяржаўных СМІ эксперты ацэньваюць таксама нізка. Гэта звязана з тым, што журналісты фактычна жывуць варожай мовай.

Давер грамадзянаў да дзяржаўных устаноў эксперты ацанілі ў -2,90. Пенсійная сістэма і сфера аховы здароўя знаходзяцца ў стагнацыі.

Палітычны крызіс 2020 канчаткова пагоршыў стан эканомікі

Індэкс эканамічнай сферы ацанілі ў -1,44. Інвестыцыйны клімат у краіне -3,80. Палітычны крызіс 2020 года канчаткова пагоршыў стан эканомікі ў Беларусі. Ён пацягнуў за сабой релакацыю ІТ-спецыялістаў і «ўцёк мазгоў», лічыць Алеся Руднік.

Таксама адзін з фактараў - немагчымасць для Беларусі ўдзельнічаць у міжнародных эканамічных сістэмах з-за санкцый, якіх з пачаткам вайны Расіі супраць Украіны стала болей.

Стан грамадскай сферы ацанілі найбольш пазітыўна — +2,80. Гэта звязана з развітай грамадскай супольнасцю і дзейнасцю дыяспары. Пры гэты адносіны паміж грамадствам і дзяржавай застаюцца варожымі. Замест падтрымкі ўлады працягвацюь ставіць бар’еры на шляху грамадскай дзейнасці.

Агульны вынік экспертаў - адмоўны. З гэтага вынікае, што Беларусь знаходзіцца ў глыбокім і шматгранным крызісе. Вырашаць наступствы прыйдзецца не адзін год. Але асобную ўвагу варта звярнуць на кропкі, дзе эксперты паставілі высокія адзнакі. Бо яны могуць стаць апортнымі кропкамі для пераадолення крызіснай сітуацыі ў краіне і грамадстве.

Таксама індэкс можа быць карысным аналітыкам і даследчыкам праблемных і патрабуючых рэфармавання сфер і накірункаў беларускага грамадства.

Чытайце таксама: Гродзенка першай з беларусаў атрымала прэстыжную шведскую прэмію. Раней яе лаўрэаткай была Грэта Тунберг

Наколькі глыбокі крызіс у Беларусі? Экспертка з Гродна распрацавала адмысловы індэкс

Алеся Руднік — Даследчыца Цэнтра новых ідэй, кандыдат палітычных навук Карлстадскага універсітэта (Швецыя). Нарадзілася і вырасла ў Гродне, жыве ў Стакгольме. У Швецыі Леся атрымала ступені магістра паліталогіі і журналістыкі, а ў цяперашні час піша доктарскую дысертацыю, у якой вывучае ўплыў тэхналогій на дэмакратызацыю ў аўтарытарных краінах. У 2019 годзе яна стала адной з каардынатараў паспяховай кампаніі па змене афіцыйнай назвы Беларусі на шведскай мове з «Vitryssland"на «Belarus». Сферы інтарэсаў: развіццё тэхналогій і дэмакратызацыя, медыя спажыванне і палітычныя тэхналогіі.

Наколькі глыбокі крызіс у Беларусі? Экспертка з Гродна распрацавала адмысловы індэкс

Генадзь Коршунаў — Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра новых ідэй. Нарадзіўся і вырас у Менску. Станоўча скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На працягу 9 гадоў працаваў у Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі, затым па тры гады ў Інстытуце эканомікі, Беларускім дзяржаўным універсітэце і цэнтры сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў. З 2018 па 2020 год — дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.