Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Беларусі некамерцыйныя арганізацыі пасартуюць па ступені "фінансавання тэрарызму". Раней іх масава ліквідавалі - Hrodna.life - навіны Гродна

Некамерцыйныя арганізацыі ў Беларусі збіраюцца кантраляваць, каб яны не «фінансавалі тэрарызм». Гэтым зоймецца Камітэт дзяржаўнага кантролю, паведамілі у ведамстве 28 красавіка.

У ведамстве збіраюцца выпрацаваць механізмы кантролю за некамерцыйнымі арганізацыямі. У планах — карэкціроўка заканадаўства, навучальныя мерапрыемствы з прадстаўнікамі НКА і «спецыяльнае маштабнае мерапрыемства» па ацэнцы рызык. Ацэнку збіраюцца правесці ў бліжэйшы час.

У ацэнкі дзве асноўныя задачы. Першая — выявіць формы НКА, у якіх ніжэй рызыка ўключэння ў злачынную дзейнасць. Другая — сканцэнтраваць кантроль на тых формах НКА, якім прысвояць высокую і сярэднюю ступень рызыкі.

Ліквідацыя арганізацый у Гродне

Летам 2021 года ў Беларусі пачаліся ліквідацыі дзесяткаў грамадскіх арганізацый. Больш за 10 арганізацый у Гродне ліквідавалі па рашэнні суда, сем — па рашэнні выканкамаў, некаторыя пачалі працэс ліквідацыі самастойна. Многія арганізацыі не былі звязаны з палітыкай, а займаліся настольнымі гульнямі, развіццём спорту і інфраструктуры, адукацыяй, аховай прыроды, краязнаўствам.

Ліквідацыя працягваецца і ў 2022 годзе. Напрыклад, у красавіку праз суд збіраліся ліквідаваць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне «Краязнаўчае таварыства — Коматава». Арганізацыя займалася вывучэннем гісторыі цэркваў, захаваннем і аднаўленнем гісторыка-культурнай спадчыны.

Сітуацыя ў краіне

У сакавіку 2022 года колькасць прымусова ліквідаваных некамерцыйных арганізацый дасягнула адзнакі 382 арганізацый, а колькасць некамерцыйных арганізацый, якія прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі - 271. Такім чынам, грамадзянскі сектар Беларусі, пачынаючы з пасады выбарчага перыяду 2020 года, страціў ужо 653 зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў, фонды, недзяржаўныя установы і асацыяцыі, падлічылі праваабаронцы Lawtrend.