У Гродне на 9 траўня святкаванне пачнецца з шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў вайны на праспекце Касманаўтаў і працягнецца мітынгам і канцэртамі на Кургане Славы. Увечары там жа будзе святочны феерверк. Праграму свята апублікаваў Гарадскі цэнтр культуры.
10:30−10:55 — святкаванне пачнецца з «Шэсця пакаленняў» у рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае» (пр-т Касманаўтаў). У ім возьмуць удзел кіраўніцтва вобласці і горада, школьнікі і вучні профільных класаў, супрацоўнікі службаў і ўстаноў Гродна, расказалі на «Гродно Плюс». Кожны ахвочы можа далучыцца з партрэтам сваяка, які ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Чытайце таксама: В Гродно пройдет акция «Бессмертный полк». В России организаторы открестились от будущих шествий
Курган Славы
11:00−11:40 — урачысты мітынг на Кургане Славы, прысвечаны 77-й гадавіне заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.
11:40−21:55 — святочны канцэрт «У славу перамогі». На ім выступяць ваенныя аркестры, творчыя калектывы Гродна, студэнты і ансамбль «Белыя росы». Канцэрт завершыцца акцыяй «Праспяваем Дзень перамогі разам».
22:00 — феерверк.
Увесь дзень на Кургане Славы будзе святочны гандаль. З 10.00 да 22.15 будуць працаваць кафэ пад адкрытым небам і дзіцячая пляцоўка.
У парку Жылібера пройдзе колар-фэст для дзяцей, будуць працаваць атракцыёны і святочны гандаль.
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.