Рух транспарту па вуліцы Ажэшка перакрыюць 12 траўня. Там укладуць апошні слой асфальта. Вуліца будзе перакрыта з 9:00 12 траўня і да 24:00 14 траўня. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі Упраўлення унутранных спраў Гродзенскага аблвыканкама.
![Рух транспарту на вуліцы Ажэшкі зноў перакрыюць. Калі і як надоўга? (абноўлена)](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/03/remont-ulicy-ozheshko-dorozhnye-raboty-02-800x450.jpg)
UPD: Аўтобусны парк Гродна 12 траўня паведаміў, што рух па вуліцы Ажэшкі будзе перакрыты да 21 траўня.
Рух будзе перакрыты на ўчастку ад скрыжавання вуліцы Ажэшкі і Леніна да скрыжавання вуліцы Ажэшкі і Будзёнага. Рух па вуліцы адновяць 15 траўня. Разам з аўтамабілямі зможа праехаць і грамадскі транспарт.
Калі на вуліцы Ажэшкі пачалі рамонт
Комплекснае добраўпарадкаванне на вуліцы Ажэшкі пачалі ў студзені 2022 года. Яно адбывалася на ўчастку паміж вуліцай Леніна і Прывакзальнай плошчай. Паводле плану павінны былі адрамантаваць і часткова замяніць усе наземныя і падземныя камунікацыі. Пасля — памяняць асфальт, высадзіць новыя дрэвы, хмызнякі і кветкі.
30 красавіка вуліцу адкрылі для перасоўвання прыватнага транспарту.
![Рух транспарту на вуліцы Ажэшкі зноў перакрыюць. Калі і як надоўга? (абноўлена)](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/03/Azhjeshka-spilavali-kashtany-4-800x600.jpg)
Чытайце таксама: На Ажэшкі спілавалі старыя каштаны. Ці высадзяць замену?