Рэстаран альбо кафэ хочуць пабудаваць ля кальца Горкага-БЛК. Участак у 19 сотак выставілі на аўкцыён. Ён адбудзецца 26 ліпеня, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.

На скрыжыванні Горкага і БЛК з’явіцца кафэ альбо рэстаран. Раней там адмовіліся ад будаўніцтва высоткі
Участак пад будаўніцтва кропкі грамадскага харчавання. Крыніца: gcn.by

Пачаткова цана надзела — 31,6 тыс. рублёў. Дадаткова новы ўладальнік участка павінен будзе выплаціць 18 тыс. рублёў гродзенскай ЖКГ.

Што пабудуюць на ўчастку

Паміж дамамі № 78 на вуліцы Горкака і № 4 на Бульвары Ленінскага Камсамолу плануюць пабудаваць кропку грамадскага харчавання. Вышыня будынка не павінна перавышаць шасці метраў. Акрамя гэтага на ўчастку трэба абсталяваць дзіцячую пляцоўку. Старыя дрэвы ўладальнік павінен захаваць.

На скрыжыванні Горкага і БЛК з’явіцца кафэ альбо рэстаран. Раней там адмовіліся ад будаўніцтва высоткі
Участак пад будаўніцтва кропкі грамадскага харчавання. Крыніца: gcn.by

Што на гэтым участку планавалі пабудаваць раней

У кастрычніку 2021 жыхары дома побач з крамай «Фіялка» дамагліся адмены будаўніцтва высоткі на гэтым участку. Будынак быў прадугледжаны генеральным планам горада. Зямлю вынялі ў папярэдняга пакупніка і зноў выстаўляюць на аўкцыён.

Проект дома у Фиалки на кольце улиц Горького и БЛК. Источник: vgr.by
Праект дома на скрыжыванні вуліц Горкага і БЛК. Крыніца: vgr.by

Чытайце таксама: Спорную высотку у «Фиалки» построят в другом месте. Сработал «фактор Караника»?