У гродзенскія мікрараёны Грандзічы і Каўбасіно з 1 ліпеня 2022 года будуць ездзіць маршруткі. Новыя маршруты не плануюць ствараць, але туды працягнуць ужо існуючыя.

маршрутка Гродно общественный транспорт
Маршрутка ў Гродне. Ілюстрацыйнае фота.

Якія маршруты зменяць

№ Зтк «Фолюш — Чыгуначны вакзал» заменяць на маршрут № ЗТК «Каўбасіно — Чыгуначны вакзал»

Ён будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпынак «Каўбасіно» — вул. Ксцінская — вул. Суворава — вул. Соламавай — вул. Лізы Чайкінай і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным кірунку: прыпынак «Чыгуначны вакзал» — вул. Лізы Чайкінай (без змен), далей: вул. Соламавай — вул. Суворава — вул. Ксцінская — прыпынак «Каўбасіно».

№ 10тк «Вуліца Рэпіна — Дзевятоўка-5» на маршрут № 10тк «Каўбасіно — Дзевятоўка-5»

Ён будзе курсіраваць: прыпынак «Каўбасіно» — вул.Ксцінская — вул. Суворава — вул. Соламавай — вул. Лізы Чайкінай і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным кірунку: прыпынак «Дзевятоўка-5» — вул. Лізы Чайкінай (без змен), далей: вул. Соламавай — вул. Суворава — вул. Ксцінская -прыпынак «Каўбасіно».

№ 17тк «Дзевятоўка-5 — Рынак „Паўднёвы“ (Альшанка)» на маршрут № 17тк «Грандзічы-3 — Рынак „Паўднёвы“ (Альшанка)»

Ён будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпынак «Грандзічы-3» — праспект Аляксандра Курловіча — вул. Старамалышчынская — вул. Валянціны Макаравай — вул. Віктара Глухава — вул. Белыя Росы — вул. Ліможа і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным кірунку: прыпынак «Рынак „Паўднёвы“ (Альшанка)» — вул. Ліможа (без змен), далей: вул. Белыя Росы — вул. Віктара Глухава — вул. Валянціны Макаравай — вул. Старамалышчынская — праспект Аляксандра Курловіча — прыпынак «Грандзічы-3».

№ 18тк «Альшанка — Забалаць» заменяць на маршрут № 18тк «Альшанка — Грандзічы-3»

Ён будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпынак «Альшанка» — вул. Таўлая (без змен), далей: вул. Таўлая — вул. Белыя Росы — вул. Віктара Глухава — вул. Валянціны Макаравай — вул. Старамалышчынская — прамспект Аляксандра Курловіча — прыпынак «Грандзічы-3». У зваротным напрамку: прыпынак «Грандзічы-3» — праспект Аляксандра Курловіча — вул. Старамалышчынская — вул. Валянціны Макаравай — вул. Віктара Глухава — вул. Белыя Росы — вул. Таўлая і далей па сваім маршруце без змен.

Чытайце таксама: У Гродне стане на 35 маршрутак менш: улады пакараюць перавозчыкаў. Адначасова гарвыканкам шукае новых — не хапае 51 машыны